Remove ads

Нацыяна́льны акадэмі́чны драматы́чны тэа́тар імя Максі́ма Го́ркагадраматычны тэатар гораду Менску, рэпэртуар якога складаецца з пастановак расейскай і сусьветнай клясыкі. Усе спэктаклі ідуць на расейскай мове.

Хуткія факты Абрэвіятура, Дата ўтварэньня ...
Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатар імя Максіма Горкага
Национальный академический драматический театр им. М. Горького
Thumb
Будынак тэатру
Абрэвіятура НДТА ім. М. Горкага
Дата ўтварэньня 1932
Тып тэатар
Юрыдычны статус дзяржаўная ўстанова
Месцазнаходжаньне вул. Валадарскага, д. 5, г. Менск
Каардынаты 53°53′53.64″ пн. ш. 27°33′03.08″ у. д.
Дырэктар Эдуард Герасімовіч
Галоўны рэжысэр Сяргей Кавальчык
Сайт www.rustheatre.by
Колішняя назва Дзяржаўны расейскі драматычны тэатар Беларускай ССР
Закрыць

Гісторыя

Тэатар быў створаны ў Бабруйску ў 1927 годзе пад кіраўніцтвам Уладзімера Кумельскага. З кастрычніка 1932 году — Дзяржаўны расейскі драматычны тэатар Беларускай ССР. У 1935—1941 гадах тэатар працаваў у Магілёве. У гады Другой сусьветнай вайны тэатар не працаваў. У 1944—1945 гадах тэатар працаваў у Магілёве. З красавіка 1945 году да чэрвеня 1947 году — у Горадні. Зь ліпеня 1947 году пераехаў у Менск.

У красавіку 1994 году за высокія дасягненьні ў галіне сцэнічнага мастацтва Дзяржаўнаму драматычнаму тэатру імя М. Горкага было нададзенае ганаровае званьне «Акадэмічны». У 1999 годзе тэатру нададзенае ганаровае званьне Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатар імя М. Горкага.

Remove ads

Будынак

Thumb
Будынак у 1942 годзе

На сёньняшні дзень тэатар займае будынак Харальнай (галоўнай) сынагогі, пабудаваны ў 1906 годзе. Будынак быў узьведзены ў маўрытанскім стылі. Сродкі на ўзьвядзеньне сынагогі выдзяліла шматлікая жыдоўская абшчына гораду. Пасьля рэвалюцыі будынак сынагогі прыватызавалі й у 1923 годзе сынагогу пераабсталявалі ў Нацыянальны габрэйскі тэатар БССР, дзе праводзіліся лекцыі, зьезды й дэманстраваліся фільмы. Пазьней тут разьмясьціўся Дом культуры сакратарыяту ЦВК імя М. В. Фрунзэ. У лістападзе 1926-га будынак быў перададзены ў карыстаньне створанай арганізацыі Белдзяржкіно. Неўзабаве тут адкрыўся кінатэатар «Культура» — адзін з самых буйных на той час у Беларусі. Глядзельная заля «Культуры», а першапачаткова харальная заля, славілася выдатнай акустыкай. Знакамітыя сьпевакі й артысты, як Уладзімер Маякоўскі, Леанід Уцёсаў, Сяргей Лемешаў ды іншыя, аддавалі перавагу выступаць падчас гастроляў менавіта тут. Пасьля Другой сусьветнай вайны будынак кінатэатру быў перабудаваны для Расейскага драматычнага тэатру імя Максіма Горкага[1]. Цяпер гэта вялікая трохпавярховая пабудова, амаль прастакутная ў пляне, сымэтрычнай аб’ёмна-прасторавай кампазыцыі. Нутраная прастора таксама вырашаная сымэтрычна. Былы цэнтральны нэф пераабсталяваны ў глядзельную залю, бакавыя — у фае. На будынку ўсталяваныя мэмарыяльныя дошкі У. У. Маякоўскаму й у гонар VI Усебеларускага зьезду Саветаў. Будынак — помнік архітэктуры эклектыкі з пазьнейшымі зьменамі[2]. Гісторыка-культурная каштоўнасьць рэгіянальнага значэньня[3].

Remove ads

Кіраўніцтва

Мастацкія кіраўнікі:

  • Уладзімер Кумельскі (1932—1933 — мастацкі кіраўнік, да 1936 — дырэктар)
  • В. Княжыч (1933—1934)
  • А. Ражкоўскі (1934—1936)
  • Адольф Данаці (1936—1938)
  • В. Бернс (1939)
  • Дзьмітры Арлоў (1939—1941)

Галоўныя рэжысэры:

  • Сяргей Уладычанскі (1944—1946)
  • Дзьмітры Арлоў (1946—1948)
  • Сяргей Уладычанскі (1948—1952)
  • В. Фёдараў (1952—1958)
  • В. Дакутовіч (1958—1960)
  • М. Сьпівак (1960—1964)
  • Вера Рэдліх (1961—1963 — адначасова з М. Сьпіваком як мастацкі кіраўнік)
  • А. Доброцін (1966—1968)
  • М. Сулімаў (1968—1969)
  • Ф. Шэйн (1969—1971)
  • Барыс Луцэнка (1974—1981)
  • Барыс Глаголін (1981—1983)
  • Валеры Масьлюк (1983—1990)

Мастацкія кіраўнікі:

  • Барыс Луцэнка (1991—2007)
  • Сяргей Кавальчык (з 2007 — сьпярша галоўны рэжысэр, пазьней мастацкі кіраўнік)
Remove ads

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Wikiwand in your browser!

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.

Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.

Remove ads