Remove ads
From Wikipedia, the free encyclopedia
Пётар з Дусбургу (таксама Пётар з Дуйсбургу, Пётар Дзюзбург; сярэдзіна XIII ст. — па 1330) — храніст і брат-сьвятар Тэўтонскага ордэну, аўтар Хронікі Прускай зямлі на лацінскай мове.
Пётар з Дусбургу | |
Дата нараджэньня | XIII стагодзьдзе |
---|---|
Дата сьмерці | XIV стагодзьдзе |
Занятак | гісторык, пісьменьнік |
Паходзіў або зь месту Дуйсбургу на Райне, або з галяндзкага Дусбургу, які зь першай паловы XIII стагодзьдзя знаходзіўся на тэрыторыі балею Ўтрэхту Тэўтонскага ордэну.
Асноўны твор — Хроніка Прускай зямлі, даведзеная да 1326 году з дадаткамі да 1330 году. Хроніка захавалася толькі ў сьпісах XV стагодзьдзя, у ёй зьмяшчаецца вайсковая гісторыя Ордэна ў Прусіі, апісваюцца прусы і іхныя паганскія культы.
У гэтай хроніцы аўтар двойчы (пад 1296 і 1305 гадамі) пішучы пра змаганьне нямецкіх рыцараў зь літоўскімі (ліцьвінамі) заўважаў, што апошнія былі «рускімі»[1].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.