Remove ads
From Wikipedia, the free encyclopedia
Пячэрск — вёска ў Расеі, на беразе ручая Чарняўкі. Уваходзіць у склад Пячэрскага сельскага паселішча Хаславіцкага раёну Смаленскай вобласьці. Насельніцтва на 2007 год — 19 чалавек. Знаходзіцца за 7 км на паўднёвы захад ад Хаславічаў, за 25 км на захад ад чыгуначнай станцыі Крапівенская (лінія Смаленск — Рослаў); за 25 км на захад ад аўтамабільнай дарогі Віцебск — Арол.
Пячэрск лац. Piačersk | |
Краіна: | Расея |
Суб’ект фэдэрацыі: | Смаленская вобласьць |
Муніцыпальны раён: | Хаславіцкі |
Сельскае паселішча: | Пячэрскае |
Насельніцтва: | 19 чал. (2007) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | 48140 |
Паштовы індэкс: | 216643 |
Нумарны знак: | 67 |
Геаграфічныя каардынаты: | 54°9′5″ пн. ш. 32°15′33″ у. д. |
Пячэрск |
Пячэрск — даўняе мястэчка гістарычнай Амсьціслаўшчыны, на этнічнай тэрыторыі беларусаў.
Упершыню Пячэрск упамінаецца ў XVIII ст. як мястэчка ў Амсьціслаўскім ваяводзтве. У 1719 годзе зь мястэчка выплачвалася чопавага на 30 злотых. У 1724 годзе Пячэрскам валодаў амсьціслаўскі гродзкі судзьдзя Міхал Чудоўскі.
Інвэнтар 1739 адзначае ў Пячэрскам 15 хрысьціянскіх, 12 юдэйскіх, 2 царкоўныя і 15 пустых пляцаў. Мястэчка было нязначным, таму ў іншым дакумэнце 1739 году называецца «весьсю Пячэрскам пад дваром Хамініцкім»[1].
У выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай (1772 год) Пячэрск апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Амсьціслаўскім павеце Магілёўскай губэрні. У 1783—1785 гадох у мястэчку было 67 дамоў. Пячэрск меў лінейную забудову з царквой Раства Багародзіцы[2].
На 1887 год у Пячэрску было 46 дамоў. Адзін з жыхароў займаўся кравецкім промыслам.
25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Пячэрск абвяшчаўся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году згодна з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі ён увайшоў у склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала мястэчка разам зь іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР. У 1924 годзе Пячэрск не вярнулі БССР.
У Другую сусьветную вайну зь ліпеня 1941 да верасьня 1943 году Пячэрск знаходзіўся пад акупацыяй Трэцяга Райху.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.