From Wikipedia, the free encyclopedia
Пасі (па-француску: Passy) — раён Парыжу на правым беразе Сэны, прымыкае да Булёнскага лесу. Як і многія іншыя кварталы, Пасі стаў часткай гораду 1 студзеня 1860 і даў назву 16-й акрузе. Зараз межы кварталу выходзяць далёка за межы ранейшай вёскі і пазначаюць месца пражываньня самых забясьпечаных парыжанаў — тут пражываюць палітыкі, арыстакраты, пасьпяховыя дзелавыя людзі, знакамітасьці.
Ужо ў 1939 годзе францускі паэт і празаік Леён-Поль Фарго пісаў пра Пасі: «Пасі — гэта вялікая правінцыя, дзе сем’і знаёмыя адна з адной, назіраюць сябар за сябрам і ненавідзяць адзін аднаго па той прычыне, што на гарбату ў адной зь сем’яў сабралася большая колькасьць паэтаў або палітыкаў, чым у іншых. Ні пралетарыі, ні беднякі не маюць доступу да гэтай вечнай садовай вечарынкі, якая праходзіць паміж плошчай Віктара Юго і Сэнай».
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.