Парлямэнцкія выбары ў Славаччыне 2010 году прайшлі 12 чэрвеня. Паводле прапарцыянальнай выбарнай сыстэмы было абрана 150 дэпутатаў Народнай Рады — аднапалатнага парлямэнту Славаччыны. У выбарах прынялі ўдзел 18 партыяў. Яўка склала 58,83%[1].

Згодна зь перадвыбарным апытаньнем, пяціпрацэнтны бар’ер мелі магчымасьць перайсьці адразу 8 партыяў, аднак тры зь іх маглі разьлічваць на колькасьць галасоў, нямногім болей за вызначаны бар’ер. Паводле вынікаў гэтых жа апытаньняў, кіруючая левацэнтрысцкая партыя Курс — сацыяльная дэмакратыя магла паўторна разьлічваць на найбуйнейшую фракцыю ў новым парлямэнце.

Вынікі перадвыбарных апытаньняў

Вынікі перадвыбарных апытаньняў

Больш інфармацыі Партыі, Студзень ...
р  а 
Партыі Студзень
2010
Люты
2010
Сакавік
2010
Красавік
2010[2]
Травень
2010[3]
Чэрвень
2010[4]
Курс — сацыяльная дэмакратыя 41,4% 38,6% 38,4% 36,8% 35,3% 29,5%
Славацкая дэмакратычная і хрысьціянская унія — Дэмакратычная партыя 15,2 % 11,3 % 14,3 % 13,6 % 14,0 % 12,1 %
Свабода і салідарнасьць 5,1 % 9,6 % 8,6 % 11,5 % 13,3 % 12,4 %
Славацкая нацыянальная партыя 6,2 % 6,2 % 6,3 % 8,6 % 6,1 % 7,7 %
Хрысьціянскі дэмакратычны рух 9,0 % 9,6 % 9,7 % 8,6 % 8,3 % 9,2 %
Народная партыя — Рух за дэмакратычную Славаччыну 6,5 % 5,8 % 5,4 % 5,4 % 5,1 % 5,0 %
Мост 5,2 % 5,6 % 6,9 % 5,1 % 5,6 % 6,5 %
Партыя вугорскай кааліцыі 5,6 % 5,1 % 5,2 % 5,1 % 5,9 % 5,2 %
Закрыць

Вынікі выбараў

Паводле папярэдніх вынікаў, бар’ер пераадолелі шэсьць партыяў «Курс — сацыяльная дэмакратыя», «Славацкая дэмакратычная і хрысьціянская унія — Дэмакратычная партыя», «Свабода і салідарнасьць», «Хрысьціянскі дэмакратычны рух», «Мост» і «Славацкая нацыянальная партыя»[5].

На тэрыторыі абсалютнай большасьці раёнаў (акрамя Браціславы і некалькіх паўднёвых рэгіёнаў) большасьць галасоў атрымала партыя «Курс — сацыяльная дэмакратыя»[6].

Канчатковыя вынікі

Канчатковыя вынікі парлямэнцкіх выбараў у Славаччыне 2010 году

Больш інфармацыі Партыі, Галасоў ...
Закрыць

Крыніцы

Wikiwand in your browser!

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.

Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.