From Wikipedia, the free encyclopedia
Мост (Most — Híd; па-славацку: Most, па-вугорску: Híd; абодва слова абазначаюць «мост») — палітычная партыя Славаччыны, якая прадстаўляе пераважна інтарэсы вугорскай нацыянальнай меншасьці. У адрозьненьне ад іншай вугорскай партыі Славаччыны — Партыі вугорскай кааліцыі — партыя Мост ставіць сваёй мэтай наладжваньне дыялёгу паміж вугорцамі і славакамі.
Мост (партыя) | |
Заснавальнік | Бэла Бугар |
---|---|
Дата заснаваньня | 30 чэрвеня 2009 |
Распушчаная | 2 кастрычніка 2021 |
Штаб-кватэра | |
Ідэалёгія | абарона інтарэсаў вугорскага насельніцтва, міжнацыянальны дыялёг |
Колькасьць | 5350 |
Колькасьць дэпутатаў | |
· Эўрапарлямэнт |
0 / 13 |
· Нацыянальная рада |
14 / 150 |
Афіцыйны сайт | most-hid.sk |
Партыя была створана 30 чэрвеня 2009 году Бэлай Бугарам, якія быў адным з заснавальнікаў Партыі вугорскай кааліцыі і яе лідэрам у 1998-2007. У новую партыю таксама ўвайшлі іншыя значныя дзеячы ПВК — Габар Галь, Ласла Надзь, Жолт Надзь і іншыя. У выніку расколу абедзьве вугорскія партыі апынуліся сам-на-сам перад магчымасьцю быць непрадстаўленымі ў парлямэнце новага скліканьня — колькасьць вугорцаў у Славаччыне складае прыкладна 10% насельніцтва пры пяціадстокавым бар’еры на трапленьне ў парлямэнт. Аднак ідэялёгія партыі заснавана на ідэі супрацоўніцтва славакаў і вугорцаў, у рэчышчы чаго віцэ-старшынём партыі стаў славак Рудальф Хмель. Паводле апошніх апытаньняў, перад парлямэнцкімі выбарамі 12 чэрвеня 2010 году партыя была здольная разьлічваць на 6,5% галасоў — на 1,3% менш за Партыю вугорскай кааліцыі[1], якая знаходзілася на грані праходжаньня ў парлямэнт. На выбарах партыя атрымала 205 538 (8,12%) галасоў і 14 дэпутацкіх мандатаў, а Партыя вугорскай кааліцыі ня здолела пераадолецьпяціадсоткавы бар’ер. Такім чынам, «Мост» стаў адзіным прадстаўніком вугорскай абшчыны ў парлямэнце.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.