From Wikipedia, the free encyclopedia
Парлямэнцкія выбары ў Славаччыне 2010 году прайшлі 12 чэрвеня. Паводле прапарцыянальнай выбарнай сыстэмы было абрана 150 дэпутатаў Народнай Рады — аднапалатнага парлямэнту Славаччыны. У выбарах прынялі ўдзел 18 партыяў. Яўка склала 58,83%[1].
Згодна зь перадвыбарным апытаньнем, пяціпрацэнтны бар’ер мелі магчымасьць перайсьці адразу 8 партыяў, аднак тры зь іх маглі разьлічваць на колькасьць галасоў, нямногім болей за вызначаны бар’ер. Паводле вынікаў гэтых жа апытаньняў, кіруючая левацэнтрысцкая партыя Курс — сацыяльная дэмакратыя магла паўторна разьлічваць на найбуйнейшую фракцыю ў новым парлямэнце.
Вынікі перадвыбарных апытаньняў
Партыі | Студзень 2010 |
Люты 2010 |
Сакавік 2010 |
Красавік 2010[2] |
Травень 2010[3] |
Чэрвень 2010[4] | |
---|---|---|---|---|---|---|---|
Курс — сацыяльная дэмакратыя | 41,4% | 38,6% | 38,4% | 36,8% | 35,3% | 29,5% | |
Славацкая дэмакратычная і хрысьціянская унія — Дэмакратычная партыя | 15,2 % | 11,3 % | 14,3 % | 13,6 % | 14,0 % | 12,1 % | |
Свабода і салідарнасьць | 5,1 % | 9,6 % | 8,6 % | 11,5 % | 13,3 % | 12,4 % | |
Славацкая нацыянальная партыя | 6,2 % | 6,2 % | 6,3 % | 8,6 % | 6,1 % | 7,7 % | |
Хрысьціянскі дэмакратычны рух | 9,0 % | 9,6 % | 9,7 % | 8,6 % | 8,3 % | 9,2 % | |
Народная партыя — Рух за дэмакратычную Славаччыну | 6,5 % | 5,8 % | 5,4 % | 5,4 % | 5,1 % | 5,0 % | |
Мост | 5,2 % | 5,6 % | 6,9 % | 5,1 % | 5,6 % | 6,5 % | |
Партыя вугорскай кааліцыі | 5,6 % | 5,1 % | 5,2 % | 5,1 % | 5,9 % | 5,2 % |
Паводле папярэдніх вынікаў, бар’ер пераадолелі шэсьць партыяў «Курс — сацыяльная дэмакратыя», «Славацкая дэмакратычная і хрысьціянская унія — Дэмакратычная партыя», «Свабода і салідарнасьць», «Хрысьціянскі дэмакратычны рух», «Мост» і «Славацкая нацыянальная партыя»[5].
На тэрыторыі абсалютнай большасьці раёнаў (акрамя Браціславы і некалькіх паўднёвых рэгіёнаў) большасьць галасоў атрымала партыя «Курс — сацыяльная дэмакратыя»[6].
Канчатковыя вынікі парлямэнцкіх выбараў у Славаччыне 2010 году
Партыі | Галасоў | Месцаў | Δ з 2006 | |
---|---|---|---|---|
Курс — сацыяльная дэмакратыя | 880 111 (34,79%) | 62 месца | 12 | |
Славацкая дэмакратычная і хрысьціянская унія — Дэмакратычная партыя | 390 042 (15,42% | 28 | 3 | |
Свабода і салідарнасьць | 307 287 (12,14%) | 22 | 22 | |
Хрысьціянскі дэмакратычны рух | 215 755 (8,52%) | 15 | 1 | |
Мост | 205 538 (8,12%) | 14 | 14 | |
Славацкая нацыянальная партыя | 128 490 (5,07%) | 9 | 11 | |
Партыя вугорскай кааліцыі | 109 639 (4,33%) | 0 | 20 | |
Народная партыя — Рух за дэмакратычную Славаччыну | 109 480 (4,32%) | 0 | 15 | |
Дэмакратычная левая партыя | 61 137 (2,41%) | 0 | ▬ |
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.