італьянскі маляр эпохі Рэнэсансу From Wikipedia, the free encyclopedia
Па́олё Вэранэзэ (па-італьянску: Paolo Veronese), пры нараджэньні Па́олё Кальля́ры (італ. Paolo Cagliari, 1528 - 19 красавіка 1588) — адзін з выбітных жывапісцаў вэнэцыянскай школы, празваны Вэранэзэ паводле месца нараджэньня, сын скульптара Габрыеля Кальляры, вучань Антоніё Бадыле.
Паолё Вэранэзэ | |
Аўтапартрэт | |
Дата нараджэньня | 1528 |
---|---|
Месца нараджэньня | Вэрона |
Дата сьмерці | 19 красавіка 1588 |
Месца сьмерці | Вэнэцыя, Вэнэцыянская рэспубліка |
Месца пахаваньня | |
Занятак | жывапіс |
Навуковая сфэра | малярства |
Жанры | партрэт[1], партрэтнае маляваньне[d][2], гістарычны жывапіс[2][1], алегорыя[d][1] і рэлігійнае мастацтва[d][1] |
Плынь | Адраджэньне |
Пад уплывам | Domenico Riccio[d][3], Giovanni Battista Zelotti[d][3] і Paolo Farinati[d][3] |
Подпіс | |
У сваіх юнацкіх творах («Мадонна», рэштках фрэсак з Каза Кантарыні, фрэсках вілы Саранца й вілы Фанцола) ён праявіў характэрныя асаблівасьці вэронскай школы зь ейным пяшчотным калярытам, але разам з тым і паказаў свабоду стварэньня мастацкіх вобразаў, якой ён быў абавязаны ўплыву Рафаэлеўскай школы. Дзякуючы хуткай славе пра ягоны талент ён ва ўзросьце 27—28 гадоў быў прызваны ў Вэнэцыю для ўпрыгожваньня рызьніцы царквы Сьвятога Сэбастыяна. Мастак выканаў ускладзеную на яго задачу, што да 1570 яму стала даводзілася вяртацца да працы для гэтай царквы, а за сваёй сьмерцю ўтрымаў гонар быць пахаваным у гэтым храме. Ягоныя працы ў царкве Сьвятога Сэбастыяна адрозьніваюцца лёгкасьцю малюнку й далікатным, цёплым калярытам, уласьцівым вэронскай школе:
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.