From Wikipedia, the free encyclopedia
«Шлях пілігрыма»[1] (па-ангельску: The Pilgrim’s Progress from This World to That Which Is to Come, літаральна «Падаро́жжа пілігры́ма з гэ́тага сьве́ту ў бу́дучы») — хрысьціянская алегорыя ангельскага пісьменьніка Джона Баньяна, выдадзеная ў 1678 року. Лічыцца адным з найбольш істотных твораў рэлігійнай ангельскай літаратуры[2][3], перакладзеная больш як на 200 моваў і ніколі не зьнікала з продажу[4][5]. Баньян пачаў пісаць кнігу ў бэдфардшырскай акруговай турме, куды ён быў кінуты за парушэньні Акту пра сходы, які забараняў адпраўленьне рэлігійных набажэнстваў па-за юрысдыкцыяй англіканскай царквы. Першыя дасьледнікі Баньяна, прыкладам Джон Браўн з Бэдфарду, лічыў, што «Шлях пілігрыма» быў пачаты падчас другога, кароткага зьняволеньня Баньяна цягам шасьці месяцаў 1675 року[6], аднак пазьнейшыя, сярод якіх Роджэр Шэррак, лічаць, што Баньян пачаў пісаць твор ужо ў часе першага зьняволеньня (1660—1672) адразу пасьля сканчэньня ўласнай духоўнай аўтабіяграфіі «Дастаткова ласкі для найвялікшага грэшніка» (анг. Grace Abounding to the Chief of Sinners).[7]. Яшчэ пры жыцьці аўтара першая частка кнігі атрымала 11 выданьняў агульным накладам 100 000 асобнікаў.
Шлях пілігрыма | |
The Pilgrim’s Progress | |
Першае выданьне | |
Жанр: | рэлігійная алегорыя |
---|---|
Аўтар: | Джон Баньян |
Мова арыгіналу: | ангельская |
Публікацыя: | 1678 |
Колькасьць старонак: | 191 |
Носьбіт: | кніга |
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.