Remove ads
расейскі археоляг, гісторык архітэктуры From Wikipedia, the free encyclopedia
Па́вал Алякса́ндравіч Рапапо́рт (29 чэрвеня 1913, Санкт-Пецярбург — 11 верасьня 1988) — расейскі археоляг, гісторык архітэктуры. Доктар гістарычных навук (1965).
Павал Аляксандравіч Рапапорт | |
Павел Александрович Раппопорт | |
Дата нараджэньня | 29 чэрвеня 1913[1] |
---|---|
Месца нараджэньня | Санкт-Пецярбург, Расейская імпэрыя |
Дата сьмерці | 11 верасьня 1988 (75 гадоў) |
Месца сьмерці | |
Месца вучобы | Ленінградзкі інжынэрна-будаўнічы інстытут |
Занятак | гісторык, археоляг |
Навуковая сфэра | гісторыя архітэктуры, археалёгія |
Месца працы | Інстытут археалёгіі АН СССР |
Навуковая ступень | доктар гістарычных навук[d] |
Узнагароды |
У 1937 годзе скончыў Ленінградзкі інжынэрна-будаўнічы інстытут. Працаваў у Ленінградзкім аддзяленьні Інстытуту археалёгіі АН СССР, адначасова выкладаў гісторыю архітэктуры ў Ленінградзкім інстытуце жывапісу, скульптуры і архітэктуры імя І. Я. Рэпіна.
Вывучаў праблемы гісторыі і археалёгіі манумэнтальнай архітэктуры Кіеўскай Русі і Маскоўскага княства. Дасьледаваў архітэктурныя помнікі Полацку, Віцебску, Горадні. Вывучаў менскія старажытнасьці. Абсьледаваў некалькі дзясяткаў гарадзішчаў на тэрыторыі старажытных Турава-Пінскай і Полацкай зямель і ў местах гэтак званай Чорнай Русі. Вывучаў канструкцыю абарончых збудаваньняў больш чым 10 гарадзішчаў на тэрыторыі Беларусі.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.