беларускі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia
Павал Ляхновіч (нарадзіўся 7 студзеня 1997 году) — беларускі футбаліст, паўабаронца.
Павал Ляхновіч | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 7 студзеня 1997 (27 гадоў) Плешчаніцы, Беларусь | |
Рост | 181 см | |
Вага | 73 кг[1] | |
Пазыцыя | паўабаронца | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2015—2016 2016 2017 2017 2018 2018 2019 2019—2020 2020 2021 2022 2023 |
БАТЭ → Смалявічы (арэнда) Дняпро Магілёў Крумкачы Андэрдог Смаргонь Узда Ашмяны-БДУФК Вікторыя Смалявічы Асіпавічы Крумкачы |
0 (0) 1 (0) 3 (1) 1 (0) 14 (0) 13 (0) 13 (0) 16 (0) 9 (1) 15 (4) 23 (1) 7 (1) |
Выхаванец менскай футбольнай школы «Фартуна». Першым трэнэрам футбаліста быў Сяргей Раманоўскі. З 2015 году пачаў выступаць за дубль барысаўскага БАТЭ. У ліпені 2016 году перайшоў у «Смалявічы-СТІ»[2], з сакавіка па жнівень 2017 году быў гульцом менскага «Промня», але ў гэтых клюбах рэдка зьяўляўся на полі. У жніўні 2017 году ўвайшоў у склад «Крумкачоў», дзе спачатку выступаў за дубль, а пазьней стаў прыцягвацца і да асноўнай каманды. 28 кастрычніка 2017 году дэбютаваў у Найвышэйшай лізе, выйшаўшы на замену ў канцы сустрэчы супраць «Слуцку» (0:2). У пачатку 2018 году «Крумкачы» ня былі дапушчаны да ўдзелу ў Найвышэйшай лізе.
У красавіку 2018 году падпісаў кантракт з клюбам «Чысьць»[3]. У жніўні 2018 году перайшоў у клюб «Смаргонь»[4]. У першай палове 2019 году выступаў за клюб «Узда»[5]. У жніўні 2019 году перайшоў у «Ашмяны-БДУФК»[6]. Разам з гэтым клюбам выйшаў у Першую лігу, дзе пачаў сэзон 2020 году, а другую ягоную палову правёў у мар’інагорскай «Вікторыі».
У красавіку 2021 году далучыўся да «Смалявічаў» з Другой лігі, а ў сакавіку 2022 году стаў гульцом «Асіпавічаў»[7]. У сакавіку 2023 году далучыўся да складу «Крумкачоў»[8].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.