Remove ads
беларускі футбольны клюб з Мар’інай Горкі From Wikipedia, the free encyclopedia
«Вікторыя» — беларускі футбольны клюб з Мар’інай Горкі. З 2015 году выступае ў другой лізе чэмпіянату Беларусі.
Вікторыя Мар’іна Горка | |
Поўная назва | Вікторыя |
---|---|
Заснаваны | 1990 |
Горад | Мар’іна Горка, Беларусь |
Стадыён |
Гарадзкі Умяшчальнасьць: 2000 |
Чэмпіянат | Другая ліга |
· 2022 | 4 месца |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Да 1990 года існавала аматарская каманда па футболе пры Мар’інагорскім аграрна-тэхнічным каледжы (саўгаса-тэхнікума). У 1989 годзе перамагла ў першынстве БССР сярод прафзьвязных камандаў. У дружыне гуляў такі вядомы гулец, як Алег Чарняўскі. Трэнэрам працаваў Анатоль Усенка[1][2].
У 1990 годзе была закладзеная каманда пад назвай «Беларусь». Клюб гуляў у Чэмпіянаце БССР, пасьля трапіў у Другую лігу чэмпіянату Беларусі. У 1993 годзе быў выключаны з чэмпіянату за парушэньне рэглямэнту і перайшоў на аматарскі ўзровень. У гэты час у камандзе былі такія знакамітыя футбалісты, як то Аляксандар Зубкоўскі (пазьней спартовы дырэктар БАТЭ) і Аляксандар Чысты[3][4].
У 1996 годзе клюб заявіўся ў Трэцюю лігу пад назвай «Энэргія-ЦЭЦ-5». У 1997 годзе пераехаў з Мар’інай Горкі ў пасёлак Дружны, але пасьля сэзону 1997 году клюб спыніў сваё існаваньне.
Пазней клюб стаў выступаць у чэмпіянаце Менскай вобласці пад назвай «Зорка», некалькі разоў атрымліваў у ім перамогу. З 2006 году асноўнай камандай раёну стаў «Рудзенск», і толькі ў 2010 годзе «Зорка» зноў павярнулася ў чэмпіянат вобласьці. У сэзоне 2014 году каманда атрымала выніковае чацьвертае месца.
У сьнежні 2014 году было вырашана заявіць каманду з Мар’інай Горкі ў Другую лігу. Галоўным трэнэрам каманды стаў Васіль Матусевіч, ягоным памочнікам — Гія Панчулідзэ. Аснову каманды склалі выхаванцы Пухавіцкай ДЮСШ. У лютым 2015 году «Зорка-РФАЦ-Вікторыя» афіцыйна далучылася да Другой лігі[5]. Сэзон каманда пачала ў групе А пад назвай «Вікторыя». Добрая гульня дазволіла «Вікторыі» заняць другое месца ў групе і выйсьці ў фінальны этап, паводле вынікаў якога каманда атрымала выніковы сёмы радок.
У сэзоне 2016 году, не зважаючы на неблагі старт, каманда хутка апынулася ў канцы табліцы. Аднак, атрымаўшы шэраг перамогаў у другой палове сэзону, «Вікторыя» атрымала ў Другой лізе выніковае 9 месца з 13 удзельнікаў. Таксама «Вікторыя» атрымала права выступу ў Кубку рэгіёнаў УЭФА як фіналіст Кубка рэгіёнаў Беларусі 2015 году пасьля таго, як пераможца таго турніру менскі «Прамень» быў пазбаўлены гэтага права за ўдзел у дамоўленых матчах. На кваліфікацыйным турніры Кубка рэгіёнаў УЭФА ў Польшчы каманда, якая выступала пад назвай «Зорка-РФАЦ-Вікторыя», заняла 3 месца, атрымаўшы дзьве паразы і згуляўшы адзін матч унічыю.
У сэзоне 2017 году каманда выступала пасьпяхова і доўгі час ішла ў верхняй частцы табліцы, аднак няўдалы фініш адкінуў «Вікторыю» на сёмае выніковае месца. На працягу сэзону 2018 году «Вікторыя» амаль увесь час заставалася серадняком і скончыла сэзон на восьмым месцы пры 15 удзельніках. Сэзон 2019 году атрымаўся для «Вікторыі» цяжкім — у камандзе зьмяніліся тры трэнэры, праз клуб прайшло шмат гульцоў, аднак вынікі былі не найлепшымі, каманда стала толькі 11-й.
У 2020 годзе Другая ліга падзялялася на дзьве групы. «Вікторыя» змагалася за выхад у фінальны турнір, але стала пятай у сваёй групе. У 2021 годзе мар’інагорскі клюб здолеў выйсьці зь Менскага дывізіёну ў плэй-оф Другой лігі, дзе саступіў у 1/8 фіналу пінскаму «Стэнлесу» (1:6, 1:0). У 2022 годзе «Вікторыя» зноўку вышла ў плэй-оф і гэтым разам дасягнула паўфіналу, аднак там саступіла і заняла выніковае чацьвертае месца.
Паводле вынікаў сэзону 2022 году «Вікторыя» атрымала магчымасць ісьці ў Першую лігу і першапачаткова мела намер туды заявіцца[6], аднак у студзені 2023 году клюб паведаміў, што застанецца ў Другой лізе[7].
Сэзон | Ліга | Месца | Г | В | Н | П | РМ | Пкт | Кубак |
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
2015 | Другая | 2 | 18 | 10 | 4 | 4 | 32–23 | 34 | 1/64 |
Другая — фінальны этап | 7 | 14 | 4 | 2 | 8 | 13–25 | 14 | ||
2016 | Другая | 9 | 24 | 8 | 4 | 12 | 49–63 | 28 | 1/32 |
2017 | Другая | 7 | 26 | 13 | 5 | 8 | 46–31 | 44 | 1/32 |
2018 | Другая | 8 | 28 | 10 | 5 | 13 | 36–50 | 35 | 1/32 |
2019 | Другая | 11 | 28 | 8 | 3 | 17 | 41–59 | 27 | 1/32 |
2020 | Другая | 5 | 20 | 9 | 4 | 7 | 43–37 | 31 | 1/64 |
Другая — за 9 месца | 10 | 2 | 0 | 0 | 2 | 4–12 | |||
2021 | Другая — Менскі (поўдзень) | 3 | 20 | 13 | 3 | 4 | 59–32 | 42 | 1/128 |
Другая — Менскі (плэй-оф) | 5 | 1 | 1 | 0 | 0 | 1–0 | |||
Другая — плэй-оф | 9—16 | 2 | 1 | 0 | 1 | 2–6 | |||
2022 | Другая — Менскі (поўнач) | 2 | 14 | 11 | 0 | 3 | 61–14 | 33 | 1/64 |
Другая — за 1—4 месцы | 2 | 3 | 1 | 1 | 1 | 3–3 | |||
Другая — плэй-оф | 4 | 7 | 2 | 1 | 4 | 15–16 | |||
2023 | Другая — Менскі вобл. (поўнач) | 1/32 |
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.