латвійскі ордэн From Wikipedia, the free encyclopedia
Ордэн Лачплэсіса (па-латыску: Lāčplēša Kara ordenis) — першая і найвышэйшая латвійская ўзнагарода, заснаваная ў 1919 року, у часе вайны за незалежнасьць. Меў тры ступені.
Ордэн Лачплэсіса | |||
| |||
Арыгінальная назва | Lāčplēša Kara ordenis | ||
---|---|---|---|
Дэвіз | За Латвію | ||
Краіна | Латвія | ||
Тып | 3-хступеневы ордэн | ||
Статус | не ўручаецца | ||
Статыстыка | |||
Дата заснаваньня | 11 лістапада 1919 | ||
Першае ўзнагароджаньне | 11 лістапада 1919 | ||
Апошняе ўзнагароджаньне | 1 лістапада 1928 | ||
Чарговасьць | |||
Старэйшая ўзнагарода | няма | ||
Малодшая ўзнагарода | Ордэн трох Зорак |
3-я ступень ордэна ўяўляе зь сябе эмаляваны крыж грому і вагню (латыская свастыка) з чырвона-залатымі краямі. У цэнтры — мэдальён з выявай народнага героя Лачплэсіса, які барукаецца зь мядзьведзем. На адваротным баку — дата 11 лістапада 1919 року, калі латвійскае войска выбіла з Рыгі сілы Паўла Берманта-Авалава, а таксама выгравіраваны дэвіз ордэна «Par Latviju» (За Латвію). На канцах крыжа — ініцыялы гравёра Германіса Банкса.
Першае ўручэньне ордэна адбылося ў Рызе 11 лістапада 1920, дзе прэзыдэнт Яніс Чакстэ асабіста ўзнагародзіў сямёх высокапастаўленых афіцэраў латвійскага войска. У 1919—1928 ордэн першай ступені быў уручаны 11 асобам, другой ступені — 61 асобе (сярод якіх 43 замежнікі), трэцяй — 2072 асобам. Сярод кавалераў ордэна — 136 эстонцаў[1], 47 немцаў, 15 расейцаў, 11 летувісаў, 9 палякаў, 4 жыды і 3 беларусы. За гераізм абаронцаў у часе Першай сусьветнай вайны ордэнам Лачплэсіса была ўзнагароджаная і вэрдэнская фартэцыя.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.