беларускі літаратуразнаўца, крытык From Wikipedia, the free encyclopedia
Міко́ла (Мікала́й Іва́навіч) Прашко́віч (4 траўня 1932, вёска в. Гарадзішча, Бярэзінскі раён Менскай вобласьці — 2 лютага 1983, тамсама) — беларускі літаратуразнавец, крытык, перакладчык, удзельнік «„Акадэмічнага асяродку“».
Мікола Прашковіч | |
Дата нараджэньня | 4 траўня 1932 |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Дата сьмерці | 2 лютага 1983 (50 гадоў) |
Месца сьмерці | |
Месца пахаваньня | |
Месца вучобы | |
Занятак | літаратуразнаўца, перакладнік, літаратурны крытык |
Навуковая ступень | кандыдат філялягічных навук[d] |
Скончыў Сялібскую СШ Бярэзінскага раёну (1952), беларускае аддзяленьне філялягічнага факультэту БДУ (1957).
Тры гады працаваў настаўнікам. У 1960 року паступіў у асьпірантуру пры Інстытуце літаратуры імя Янкі Купалы АН БССР. Спэцыялізаваўся па старажытнай беларускай літаратуры, затым працягваў вучобу ў Ленінградзе. Па сканчэньні ў 1963 року асьпірантуры працаваў малодшым, а з 1969 року старшым навуковым супрацоўнікам Інстытуту літаратуры. У 1965 року абараніў кандыдацкую дысэртацыю па творчасьці Сімяона Полацкага.
З 1964 року публікаваў навуковыя і навукова-папулярныя артыкулы па гісторыі, літаратуры, кнігадрукаваньні, асьвеце, культурных сувязях Беларусі, рэцэнзаваў творы пісьменьнікаў і навукоўцаў. Некаторыя ягоныя выступленьні ў друку вылучаліся асаблівай палемічнай завостранасьцю і атрымалі шырокі грамадзкі рэзананс у Беларусі. Так, рэцэнзія Міколы Прашковіча на кнігу Аляксандра Коршунава пра Апанаса Філіповіча (Полымя, 1965, № 12) выклікала рэзка адмоўную рэакцыю галоўнага афіцыёзнага гісторыка Лаўрэнція Абэцэдарскага, ягоных аднадумцаў і паслужыла ў 1966 року падставай для спэцыяльнай навуковай дыскусіі ў Акадэміі навук па пытаньнях беларускай дзяржаўнасьці, ацэнцы ролі царкоўна-рэлігійнай уніі і інш.
Мікола Прашковіч сябраваў з многімі патрыятычна настроенымі беларускімі пісьменьнікамі і навукоўцамі, асабліва з Ларысай Геніюш, зь якой ліставаўся і якую наведваў у Зэльве. Наладзіў сувязі з украінскімі патрыётамі. Калі ў пачатку 1970-х рокаў некаторыя зь іх (Міхайліна Кацюбінская, Зіновія Франко) былі абвінавачаныя ў нацыяналізьме і пазбаўленыя работы, Мікола Прашковіч збіраў сродкі на дапамогу ўкраінскім сябрам. Арганізаваў перадачу і распаўсюд у Беларусі працы ўкраінскага дысыдэнта Івана Дзюбы «Інтэрнацыяналізм або русіфікацыя?(en)».
Даверлівы, адкрыты і залішне эмацыйны Мікола Прашковіч быў выкарыстаны савецкай дзяржбясьпекай, пад пільным наглядам якой знаходзіўся, для дыскрэдытацыі некаторых патрыётаў, фабрыкацыі справы і выкрыцьця ў 1973—1974 роках «гнязда беларускіх нацыяналістаў» у АН БССР, у выніку чаго пацярпела цэлая група беларускіх навукоўцаў[1]. Па абвінавачаньні ў беларускім нацыяналізьме ў 1974 року Мікола Прашковіч быў звольнены з работы ў Інстытуце літаратуры. Пэўны час заставаўся беспрацоўным, затым працаваў грузчыкам, карэктарам у часопісе «Родная прырода» і газэце «Вечерний Минск». У 1982 року па стане здароўя пакінуў работу. Захварэў на паралюш ног і трагічна загінуў у час пажару ў роднай вёсцы.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.