Remove ads
From Wikipedia, the free encyclopedia
Махмэт I Гірэй (па-крымскататарску: I Mehmed Geray, ۱محمد كراى; 1465 — 1523) — крымскі хан у 1515—1523 гадах.
Махмэт I Гірэй | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся: |
30 лістапада 1465 |
Памёр: |
кастрычнік 1523 (57 гадоў) |
Дзеці: | Іслям І Гірэй[d][1], Газі Гірэй I[d], Бахадыр Гірэй, Alp Giray (son of Mehmed I Giray)[d], Baba Giray[d] і Choban Giray[d] |
Бацька: | Мэнглі I Гірэй |
У маладосьці ўдзельнічаў у шматлікіх ваенных паходах свайго бацькі, крымскага хана Мэнглі Гірэя, супраць Польшчы і Вялікага Княства Літоўскага. Мэнглі Гірэй прызначыў свайго старэйшага сына Махмэд Гірэя калгой-султанам, гэта значыць сваім суправіцелем і спадчыньнікам. Махмэд Гірэй атрымаў ад бацькі ў валоданьне гарады Акмэсджыд і Карасубазар.
У канцы праўленьня свайго бацькі калга Махмэд Гірэй асабіста кіраваў ваеннымі набегамі на польска-літоўскія і маскоўскія землі. У 1505 годзе ўзначаліў вялікі паход на літоўскія ўладаньні. Велізарная крымска-татарская арда прарвалася ў ВКЛ, дзе разбурыла навакольлі Менску, Наваградку, Полацку і Віцебску. Сам Махмэд Гірэй з галоўнымі сіламі абклаў Менск, а яго малодшыя браты Біці Гірэй і Бурнаш Герай дзейнічалі пад Слуцкам і Наваградкам.
У 1507 годзе Махмэд Гірэй у змове зь Літвой удзельнічаў у паходзе свайго бацькі на паўднёвыя ўладаньні Маскоўскага княства. Іх праваднікамі ліцьвіны на чале зь Якубам Івашынцовічам. Але паход давялося павярнуць назад, бо ў гэты час прыйшлі весткі, ад падыходзе варожага войска нагайцаў да Крыму.
У 1509 годзе разграміў вялікае нагайскае войска, калі тое рухалася ў паход на Крым і пачало перапраўляцца праз Волгу. У 1510 годзе сам выправіўся ў набег на нагайцаў.
У ліпені 1512 году зьдзейсьніў набег на паўднёвыя землі Маскоўскае княства. Восеньню 1514 году хадзіў на Севершчыну. У сакавіку 1515 году разам зь літоўскім войскам ажыцьцявіў новы паход на Севершчыну, але пасьля аблогі так і ня здолелі заняць Ноўгарад-Северскі, Старадуб і Чарнігаў.
Заняў трон пасьля сьмерці бацькі Мэнглі Гірэя ў 1515 годзе. Адразу ўзяўся за ажыцьцяўленьне шырокай зьнешнепалітычнай праграмы. Да гэтага часу колішняя Залатая Арда распалася на Казанскае, Хаджы-Тарханскае (Астраханскае) ханствы і некалькі незалежных ордаў (сярод іх Нагайская арда), якія Махмэд Гірэй вырашыў аб’яднаць пад кіраўніцтвам Крыму і тым самым упадкаваць вяршэнства ардынскіх ханаў.
Праблема ўскладнялася тым, што Масква ўступіла ў спрэчку з Крымам за ўплыў у Паволжы, пасьпяхова замацаваўшы свае пазыцыі ў Казанскім ханстве. Пасьля перамогі Мэнглі Гірэя над Ардой адбылося ахалоджваньне крымска-маскоўскіх адносінаў, бо не засталося паміж імі агульных інтарэсаў. Затое пачалі аднаўляцца саюзныя адносіны з Рэччу Паспалітай.
Махмэд Гірэй спрабаваў заваяваць Хаджы-Тарханское ханства, але беспасьпяхова. Тады пачалося змаганьне за Казанскае ханства. У Казані ў 1521 годзе быў зрынуты маскоўскі стаўленік Шах Алі і пасаджаны брат Махмэда, Сагіб Гірэй. Тады ж два браты зьдзейсьнілі пасьпяховы паход на Маскву, разрабаваўшы яе навакольлі.
Пасьля гэтага Махмэд Гірэй у 1523 годзе ізноў пайшоў паходам на Хаджы Тархан і здолеў авалодаць горадам. Аднак нагайскія мурзы здолелі ўгаварыць яго выехаць з гораду, дзе яго і забілі ў асабістым шатры разам з сынам Бахадыр Гірэям і зь яго сьвітай. Мурза Ўрак-мурза па мянушцы Дэлі («Шалёны»), пляменьнік Мамая, асабіста пазбавіў жыцьця самога хана і яго сына.
Пахаваны ў Хаджы-Тархане.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.