Мэхмэд II Заваёўнік (30 сакавіка 1432 — 3 траўня 1481), султан Асманскай імпэрыі (1451-1481).
Мэхмэд II Заваёўнік | |
султан | |
---|---|
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся | 30 сакавіка 1432, |
Памёр | 3 траўня 1481[1] (49 гадоў), |
Пахаваны | |
Нашчадкі | Баязід II[d], Джэм[d], Гэўхэрхан Хатун[d] і Шэхзадэ Мустафа[d] |
Дынастыя | дынастыя Асманаў[d] |
Сужэнец | Эмінэ Гюлбахар Хатун[d], Гюлшах Хатун[d], Сыці Мюкрымэ Хатун[d], Чычэк Хатун[d] і Алена Палеалёгіна[d] |
Бацька | Мурад II |
Маці | Хюма Хатун[d] |
Подпіс |
Жыцьцё
У самым пачатку свайго кіраваньня, дзеля не ўзьнікненьня прэтэнзіяў на імпэратарскі сталец, зьдзейсніў забойства свайго брата, чым паклаў традыцыю братазабойства ў валадарскай сям'і (амаль кожны наступны султан зьдзяйсняў забойства брата). Падчас яго кіраваньня Асманская імпэрыя значна павялічыла свае памеры. Вялікім дасягненьнем султана зьяўляецца захоп Канстантынопаля, які паслужыў сканчэньнем існаваньня такой дзяржавы, як Бізантыйская імпэрыя. Адразу пасьля захопу горада пачалося будаўніцтва магутнай крэпасьці на Басфоры. Канстантынопаль стаў сталіцай Асманскай імпэрыі.
У 1458-1459 гадах Сэрбія канчаткова патрапіла пад уладу Асманіі. У 1460 паў Марэйскі дэспанат, а 1461 асманы здабылі Трапэзунд і Амасэю. У 1463-1464 была захоплена Босьнія. У 1463 Мэхмэд II пачаў вайну з Вэнэцыяй. Асноўнай арэнай вайны стала Эгейскае мора.
Пачынаючы з 1470-х султан вядзе войны з вугорцамі і аўстрыйцамі, падпарадкоўвае крымскіх татараў. У 1479 флёт Асманская імпэрыі займае шэраг выспаў Іанічнага мора і некаторыя тэрыторыі Паўднёвай Італіі.
Памёр Мэхмэд II 3 траўня 1481 ад падагры. Пахаваны ў Канстантынопалі.
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand in your browser!
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.