From Wikipedia, the free encyclopedia
Мост кве́так (па-румынску: Podul de Flori) — назва дзьвух мерапрыемстваў, якія адбыліся на беразе ракі Прут на савецка-румынскай граніцы[1]. У ходзе мерапрыемстваў упершыню пасьля Другой сусьветнай вайны пераход савецка-румынскай граніцы ажыцьцяўляўся без прад’яўленьня дакумэнтаў, якія б сьведчылі асобу. Падчас правядзеньня акцый з абодвух берагоў ракі Прут на ваду былі пушчаны кветкі, што і дало назву гэтым падзеям.
Першая акцыя адбылася 6 траўня 1990 году з а 13:00 па а 19:00 гадзіны па мясцовым часе. Падчас першага «Мосту кветак» жыхарам Румыніі дазволілі перасячы раку Прут у бок Малдаўскай ССР без прад’яўленьня якіх-кольвек дакумэнтаў[2]. Уздоўж граніцы працягласьцю 700 км па Пруту былі абсталяваны 8 пунктаў пераходу праз граніцу: Мойкань — Перарыта, Стынка — Касьцешты, Ясы — Унгень, Унгень — мост Унгень, Албіца — Леўшэнь, Фэлчыў — Ціганка, Аанча — Кагул, Галац — Джурджулешты[3].
У акцыі ўдзельнічала каля 1,2 млн чалавек [4]. Сьведкі параўноўвалі гэтую падзею з падзеньнем Бэрлінскай сьцяны, што дазволіла ўзьяднацца шмат якім сем’ям — раку Прут называлі «воднай Бэрлінскай сьцяной»[5]. У раёне Унгеня каля 250 000 чалавек перайшлі граніцу[6].
Дэманстрацыю арганізавалі Культурны саюз за адзінства румын у сьвеце[7], Культурнае таварыства Бухарэст — Кішынёў і Народны фронт Малдовы. Ужо раніцай на румынскім беразе зьявіліся тысячы грамадзян, якія несьлі кветкі і апускалі іх у ваду. Неўзабаве кінутыя ў ваду кветкі склалі сымбалічную сьцежку. У поўдзень група сьвятароў выканала царкоўны гімн Te Deum[8], пасьля якога ўпершыню за доўгі час па абодвум берагам Прута загучалі званы. У рэку зноў былі кінуты кветкі, і грамадзяне пайшлі праз мост, сустракаючыся з роднымі і блізкімі. Да 6 гадзін вечара працягваліся сьвяткаваньні, народныя гуляньні, гульні.
Пасьля гэтай падзеі працэдура перасячэньня граніцы Малдаўскай ССР з Румыніяй была значна спрошчана[9].
Другая акцыя падобнага кшталту адбылася 16 чэрвеня 1991 году. У гэты раз грамадзяне Малдаўскай ССР змаглі перасекчы граніцу Румыніі без прад’яўленьня дакумэнтаў. Згодна са справаздачай Rompres, больш за 150 000 жыхароў Бесарабіі перайшлі граніцу каля Скулені і прыбылі ў жудзец Ясы[10]. Сярод тых, хто перайшоў граніцу была дэлегацыя Парлямэнту Малдовы на чале з мэрам Кішынёва Мікалаем Косьціным[10]. У перад Царквой Усьпеньня Багародзіцы быў усталяваны крыж, які сымбалізуе адзінства Румыніі і Малдовы.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.