малочная або мясная страва беларускай кухні From Wikipedia, the free encyclopedia
Мача́нка — малочная або мясная страва беларускай кухні.
Мачанку вяндлічную гатуюць зазвычай з разнастайных мясных абрэзак (таго, што засталося пасьля прыгатаваньня іншых страваў): копчаных, салёных, сала, вяндліны, каўбасы, абрэзкі з касьцей і г. д. Таму мяса ў мачанку наразаюць вельмі дробнымі кавалкамі. Астатнія складнікі мачанкі — тук, мука ці цэжа, вада. З прысмакаў дадаюць цыбулю, грыбы, кроп, радзей перац і маяран.
Калі мачанку гатуюць як самастойную страву, то можна дадаваць у яе закалоты: адвараныя і парэзаныя дробнымі кавалкамі бульбу, капусту, рэпу. Закалоту можна падаваць і асобна, тады гародніну пякуць і падаюць цэлымі ці буйнымі кавалкамі.
Найчасьцей мачанку падаюць з блінамі.
Найпростая мачанка — шкваркавая, якая робіцца з туку са шкваркамі, запраўленага мукой і разбаўленага вадой з цыбуляй і перцам.
Гатуюць з сумесі тварагу, вяршкоў, малака і масьлёнкі. У залежнасьці ад узятых прапорцыяў мачанка можа быць гусьцейшая ці радзейшая, кісьлейшая ці саладзейшая.
У мачанку дадаюць вараную бульбу, цыбулю, кроп, малады кмен.
Назва паходзіць ад слова макаць, бо зазвычай мачанка ўжываецца не як самастойная страва, а для маканьня ў яе варанае гародніны, дранікаў, аладак, драчоны, праснакоў.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.