Remove ads
From Wikipedia, the free encyclopedia
Мацяш (Мацьё) з Арасу (па-чэску: Matyáš z Arrasu, па-француску: Mathieu d’Arras) (1290?, Арас – 1352, Прага) — францускі архітэктар, вядомы найболей як адзін са стваральнікаў катэдры сьвятога Віта ў Празе.
Пра ягонае жыцьцё вядома няшмат. У 1344 імпэратар Караль IV запрасіў Мацяша, які знаходзіўся тады пры папскім двары ў Авіньёне, у Прагу, кіраваць працамі па ўзьвядзеньні катэдры сьвятога Віта. Звычайна лічыцца, што Мацяш таксама быў архітэктарам замку Карлштэйн, але пэўнасьці адносна гэтага факту няма. Пытаньне ягонага ўдзелу ў будове праскага Новага Гораду таксама дакладна ня высьветленае.
На момант сьмерці Мацяша ў 1352 катэдра была яшчэ далёка не завершаная, і на месца кіраўніка будаўніцтва быў запрошаны Петэр Парлер.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.