летувіскі лютэранін, першадрукар From Wikipedia, the free encyclopedia
Марцінас Мажвідас, Марцін Мажвід[1] (лац. Martinus Mosuidius, лет. Martynas Mažvydas; к. 1510, Жамойць, Вялікае Княства Літоўскае — 21 траўня 1563, Рагніт, Прусія) — летувіскі першадрукар і пісьменьнік.
Марцінас Мажвідас | |
Martynas Mažvydas | |
Помнік Марцінасу Мажвідасу ў Нацыянальнай бібліятэцы Летувы | |
Род дзейнасьці | першадрукар, пісьменьнік, сьвятар |
---|---|
Дата нараджэньня | к. 1510 |
Месца нараджэньня | Жамойць, Вялікае Княства Літоўскае |
Дата сьмерці | 21 траўня 1563 |
Месца сьмерці | Рагніт, Прусія |
Месца вучобы | |
Занятак | пісьменьнік, тэоляг, перакладнік |
Подпіс | |
Нарадзіўся ў заходняй Жамойці (Вялікае Княства Літоўскае) каля Новага Места(lt). З маладых гадоў далучыўся да Рэфармацыі. У 1539—1542 роках навучаўся ў Віленскай пратэстанцкай калегіі. Падчас перабываньня ў Вільні пазнаёміўся з Абрагамам Кульваю і Юрыем Заблоцкім(lt), творы якіх пазьней выдаваў.
З прычыны перасьледу каталіцкай царквы Мажвідас у 1546 року прыняў запрашэньне прускага герцага Альбэрта і пераехаў у Каралявец, дзе вывучаў багаслоўе ў Альбэртынскім унівэрсытэтце (1546—1548).
Дзеля пашырэньня пратэстанцкай веры ў Прусіі герцаг Альбэрт спрыяў перакладу і выданьню лютэранскіх тэкстаў па-старапруску і летувіску. У 1547 року, яшчэ падчас навучаньня, Мажвідас з калегамі выдалі першую летувіскамоўную кнігу «Катэхізісу простыя словы» (лет. Catechismusa Prasty Szadei), перакладзенай з польскамоўнага выданьня Лютэравага «Kleiner Katechismus».
У 1549 року Мажвідас быў пастаўлены сьвятаром у Рагніце. Тут ён выдаў «Песьню сьвятога Амброзія» з прадмовай па-летувіску. У 1554 року стаў архідыяканам Рагніту. У 1559 року выдаў у Кёнігзбэргу пераклад зь нямецкай мовы «Формы хрышчэньня». Сярод іншых ягоных працаў — першы летувіскі сьпеўнік «Хрысьціянскія гімны», выдадзеныя ўжо па ягонай сьмерці Барталямэўсам Вілентасам.
Памёр у Рагніце.
У 1979 року бронзавая статуя Мажвідаса пастаўленая ў Бірштанах, у 1997 року — у Клайпедзе. З 1988 року імя Марцінаса Мажвідаса носіць Нацыянальная бібліятэка Летувы.
Імя Мажвідаса носяць вуліцы ў Вільні[3], Коўне й іншых населеных пунктах Летувы.
У 1990 року ў гонар Мажвідаса выдадзеная мастацкая маркіраваная капэрта.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.