From Wikipedia, the free encyclopedia
«Маленькі прынц» (па-француску: Le Petit Prince) — алегарычныя казка, найбольш вядомы твор Антуана дэ Сэнт-Экзюпэры. Упершыню была апублікавана 6 красавіка 1943 году ў Нью-Ёрку, публікацыя на радзіме аўтара адбылася ў 1945 годзе.
Маленькі прынц | |
Le Petit Prince | |
Жанр: | казка |
---|---|
Аўтар: | Антуан дэ Сэнт-Экзюпэры |
Мова арыгіналу: | француская |
Публікацыя: | 1943 (ЗША), 1945 (Францыя) |
Пераклад на беларускую: | Ніна Мацяш |
Папярэдні твор: | Flight to Arras[d] |
Наступны твор: | Letter to a hostage[d] |
Электронная вэрсія |
Твор зьяўляецца найбольш чытаемай кнігай, напісанай на францускай мове, і быў прызнаны лепшай кнігай XX стагодзьдзя ў Францыі. Пераклады «Маленькага прынцу» існуюць больш чым на 250 мовах і дыялектах, а таксама шрыфтам Брайля[1]. Было прададзена больш за 140 мільёнаў копіяў кнігі па ўсім сьвеце, яна стала адной з самых прадаваных калі-небудзь апублікаваных кнігаў[2][3].
Малюнкі ў кнізе выкананы самім аўтарам, то бок яны ня менш знакамітыя, чым сама кніга. Ілюстрацыі зьяўляюцца арганічнай часткай твора ў цэлым: сам аўтар і героі казкі ўвесь час спасылаюцца на малюнкі й нават спрачаюцца пра іх. Унікальныя ілюстрацыі ў «Маленькім прынцы» руйнуюць моўныя бар'еры, становяцца часткай унівэрсальнага візуальнага лексыкону, зразумелага кожнаму.
У 1989 годзе кніга выйшла асобным выданьнем у перакладзе на беларускую мову Ніны Мацяш.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.