Лібэр

From Wikipedia, the free encyclopedia

Лібэр, Лібар  — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.

Хуткія факты Паходжаньне, Мова(-ы) ...
Libheri
Паходжаньне
Мова(-ы) германскія
Утворанае ад Libo + Heri
Іншыя формы
Варыянт(ы) Лібар
Зьвязаныя артыкулы
якія пачынаюцца з «Лібэр»
Закрыць

Паходжаньне

Лібэр (Libheri, Liberi) — імя германскага паходжаньня[1]. Іменная аснова ліб- (імёны ліцьвінаў Лібэка, Лібель, Лібельт; германскія імёны Libicho, Libila, Libolt) паходзіць ад гоцкага liban 'жыць'[2], а аснова -гер- (-ер-) (імёны ліцьвінаў Герман, Гунтэр, Кіндэр; германскія імёны Herman, Gunter, Kinder) — ад гоцкага harjis[3], германскага heri 'войска, загон' або гоцкага hairus[4], германскага heru 'меч'[5].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Мы от рода Рускаго, съли и гостье: Иворъ солъ Игоревъ великаго князя Рускаго… Либиаръ Фастовъ (Аповесьць мінулых часоў)[6]; od imci xiędza Liberowicza… xiądz Hippolitus Liberowicz (30 чэрвеня 1706 году)[7]; Theophilus Liberowicz (1774—1784 гады)[8]; Parafia parafianowska… Liborowszczyzna (1784 год)[9]; Ewa Libor (1812 год)[10].

Носьбіты

  • Крыштап Янавіч і Альжбета Лібэровічы — расенскія зямяне, якія ўпамінаюцца ў 1577 годзе[11]
  • Войцех Балтрамеевіч Лібер — упіцкі зямянін, які ўпамінаецца ў 1587 годзе[12]

Лібэры (Liber) гербу Левальт[13] — літоўскі шляхецкі род[14].

На гістарычнай Ашмяншчыне існуе вёска Лібараўшчына, у былым Жамойцкім староствеЛібэрышкі.

Глядзіце таксама

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.