беларускі крытык, публіціст, празаік From Wikipedia, the free encyclopedia
Ляво́н Гмырак (сапр. Мечыслаў Бабровіч; 18 красавіка 1891, фальв. Пархвенава, Вялейскі павет, цяпер у Докшыцкім раёне Віцебскай вобласьці — 13 ліпеня 1915[1]) — беларускі крытык, публіцыст і празаік[2].
Лявон Гмырак | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Імя пры нараджэньні | Мечыслаў Бабровіч |
Псэўданімы | З. Б., Барыс Заяц, Лявон Хмуры |
Нарадзіўся | 6 (18) красавіка 1891 фальв. Пархвенава, Вялейскі павет |
Памёр | 30 чэрвеня (13 ліпеня) 1915 (24 гады) |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | публіцыст, празаік, крытык |
Гады творчасьці | 1913—1915 |
Мова | беларуская мова |
Творы на сайце Knihi.com | |
Скончыў 1-ю Віленскую гімназію (1908)[2], прыватную тэхнічна-прамысловую школу ў Варшаве (1912)[2]. Працаваў наглядчыкам у бацькоўскім фальварку, тэхнікам у Вільні.
У 1914 року прызваны ў армію, даслужыўся да прапаршчыка. Загінуў на фронце Першай Сусьветнай вайны пад Коўнам[2]. Пасьмяротна ўзнагароджаны Георгіеўскім крыжам.
Біяграфія вывучана недастаткова, магчыма, што ён зьяўляецца братам дзеяча рэвалюцыйнага руху ў Заходняй Беларусі Яна Бабровіча[1].
Друкавацца пачаў з 1913 року ў газэце «Наша ніва»[2], зь якой супрацоўнічаў і пазьней: друкаваў там апавяданьні («Васілёва вясельле»), фэльетоны, публіцыстычныя і крытычныя артыкулы. Друкаваўся таксама ў зборніку „Велікодная пісанка“, часопісе „Лучынка“, альманаху „Маладая Беларусь“.
Аўтар апавяданьня «Васілёва вясельле» (1913), артыкулаў па гісторыі беларускай культуры, актуальных праблемах сацыяльна-палітычнага жыцьця, артыкулу «Тарас Шаўчэнка» (1914) і інш. Нарыс па гісторыі нацыянальна-культурнага руху «Беларускае нацыянальнае адраджэньне» (1914) прысьвечаны гісторыі нацыянальна-культурнага руху.
Выступаў за культурна-нацыянальную аўтаномію Беларусі ў саюзе з дэмакратычнымі сіламі Расеі, супраць хутарызацыі, падатковай палітыкі царызму і да т. п. Як крытык абараняў пазыцыі рэалізму і народнасьці(ru), выступаў супраць дэкадэнцтва[прыбраць шаблён], заклікаў пісьменьнікаў адгукацца на ўсе важныя зьявы жыцьця, абуджаць у грамадзтве гуманныя імкненьні, навучацца ў клясыкаў сусьветнай літаратуры.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.