From Wikipedia, the free encyclopedia
Касьцё́л Узвышэ́ньня Сьвято́га Кры́жа — помнік архітэктуры XIX стагодзьдзя ў Берасьці. Знаходзіцца ў цэнтры места, на гістарычным Бульварным праспэкце[lower-alpha 1]. Дзее. Твор архітэктуры клясыцызму. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь.
Помнік сакральнай архітэктуры | |
Касьцёл Узвышэньня Сьвятога Крыжа | |
Касьцёл Узвышэньня Сьвятога Крыжа | |
Краіна | Беларусь |
Места | Берасьце |
Каардынаты | 52°05′35.66″ пн. ш. 23°41′10.63″ у. д. |
Канфэсія | Каталіцкая царква |
Эпархія | Пінская дыяцэзія |
Архітэктурны стыль | клясыцыстычная архітэктура[d] |
Аўтар праекту | Якуб Фардон[d] |
Дата заснаваньня | 1856 |
Статус | Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь |
Сайт | brestcatholic.by |
Касьцёл Узвышэньня Сьвятога Крыжа | |
Касьцёл Узвышэньня Сьвятога Крыжа на Вікісховішчы |
Першы парафіяльны касьцёл пад тытулам Узвышэньня Сьвятога Крыжа ў Берасьці фундаваў вялікі князь Вітаўт у 1412 годзе. Па зьнішчэньні Старога Места ўладамі Расейскай імпэрыі да 1857 году адзіным дзейным у Берасьці касьцёлам заставаўся колішні дамініканскі.
25 верасьня 1849 году расейскія ўлады дазволілі збудаваць касьцёл у Новым Месьце. 18 лістапада таго ж году афіцыйна зацьвердзілі праект сьвятыні аўтарства Я. Фардона. У 1856 годзе новазбудаваны касьцёл асьвяціў арцыбіскуп В. Жылінскі.
У Другую сусьветную вайну касьцёл атрымаў нязначныя пашкоджаньні. У 1950—1957 гадох помнік капітальна перабудавалі: зьмянілі інтэр’еры, зьнялі 2 вежы на галоўным фасадзе. У будынку разьмясьціўся краязнаўчы музэй.
У 1990-я гады касьцёл вярнулі рыма-каталікам. Пазьней помніку вярнулі аўтэнтычная аблічча. 30 чэрвеня 1995 году абраз Маці Божай Берасьцейскай, што захоўваецца ў касьцёле, каранавалі як цудоўны.
Помнік архітэктуры позьняга клясыцызму. Гэта 2-вежавая 3-нэфавая базыліка з паўкруглай апсыдай і бакавой закрысьціяй. Галоўны фасад завяршаюць 2 бакавыя вежы з трыкутным на высокім атыку франтонам паміж імі. Роўніца падзяляецца пілястрамі і прастакутнымі нішамі-блендамі з трыкутнымі сандрыкам. Галоўны ўваход мае выгляд клясычнага пілястравага парталу з трыкутным франтонам. Бакавыя фасады рытмічна падзяляюцца прастакутнымі аконнымі праёмамі на 2 узроўнях і дэкаруюцца падаконнымі панэлямі з разеткамі і пілястрамі ў прасьценках[1].
Інтэр’ер касьцёла ўпрыгожвае алтар у апсыдзе. На хорах стаіць арган.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.