From Wikipedia, the free encyclopedia
Касьцёл Адведзінаў Найсьвяцейшай Панны Марыі і кляштар кармэлітаў — помнік архітэктуры XVII стагодзьдзя ў Вялікай Бераставіцы. Знаходзіцца ў цэнтры мястэчка, на гістарычным Рынку[a]. Касьцёл стаіць у руінах, кляштар існаваў да 1832 году. Твор архітэктуры раньняга барока. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.
Помнік сакральнай архітэктуры | |
Касьцёл Адведзінаў Найсьвяцейшай Панны Марыі і кляштар кармэлітаў | |
Касьцёл Адведзінаў Найсьвяцейшай Панны Марыі | |
Краіна | Беларусь |
Мястэчка | Вялікая Бераставіца |
Каардынаты | 53°11′34″ пн. ш. 24°01′10″ у. д. |
Канфэсія | Каталіцкая царква |
Эпархія | Гарадзенская дыяцэзія |
Архітэктурны стыль | барока |
Заснавальнік | Геранім Хадкевіч |
Статус | Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь |
Касьцёл Адведзінаў Найсьвяцейшай Панны Марыі і кляштар кармэлітаў |
У 1615 годзе ўладальнік маёнтку Геранім Хадкевіч заснаваў у Вялікай Бераставіцы місію кармэлітаў, якія валодалі касьцёлам. У 1741 годзе праводзіўся рамонт касьцёла з фундацыі кракаўскага кашталяна Юзэфа Мнішка. У 1794 годзе пры касьцёле існаваў шпіталь, заснаваны на сродкі Ю. Патоцкай, у другой палове XVIII — першай палове XIX ст. дзеяла школа.
Па трэцім падзеле Рэчы Паспалітай (1795 год), калі Вялікая Бераставіца апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, касьцёл і кляштар працягвалі дзеяць. Аднак па здушэньні вызвольнага паўстаньня (1830—1831) у 1832 годзе расейскія ўлады ліквідавалі кляштар, будынак якога зруйнавалі. У 1855 годзе праводзіўся рамонт касьцёла. Па здушэньні нацыянальна-вызвольнага паўстаньня (1863—1864) у 1866 годзе расейскія ўлады гвалтоўна перарабілі касьцёл пад царкву Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы)
У 1920 годзе ўлады міжваеннай Польскай Рэспублікі вярнулі касьцёл каталікам. Па Другой сусьветнай вайне савецкія ўлады зачынілі касьцёл, будынак якога занядбалі. У 1992 годзе будынак касьцёла пацярпеў ад пажару.
Помнік архітэктуры раньняга барока. Гэта 3-нэфавая базыліка з трансэптам, паўкруглай апсыдай і дзьвюма нізкімі закрысьціямі з бакоў алтарнай часткі. Галоўны бязьвежавы заходні фасад падзяляецца пілястрамі на тры часткі і завяршаецца прыступкавым атыкам. Узвышаная сярэдняя частка завяршаецца франтонам з авальнай нішай у цэнтры. Нізкія бакавыя нэфы і закрысьціі кантрастуюць з 2-ярусным цэнтральным нэфам і крыламі трансэпта пад вальмавым дахам. Сьцены цэнтральнага нэфу падзяляюцца пілястрамі, бакавых нэфаў — лапаткамі. Аконныя праёмы з лучковымі аркавымі завяршэньнямі.
Унутраная прастора падзяляецца чатырма масіўнымі слупамі на тры нэфы. Цэнтральны павышаны нэф перакрываецца цыліндрычнымі скляпеньнямі на распалубках, бакавыя — крыжовымі. Пры ўваходзе месьцяцца хоры. Найважнейшай рэліквіяй касьцёла быў абраз анёлаў-ахоўнікаў, які напісаў Францішак Смуглевіч. Пад будынкам крыпта — дзевяць памяшканьняў, злучаных пераходамі[1].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.