Карыятавічы
княжацкі род From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
княжацкі род From Wikipedia, the free encyclopedia
Карыятавічы — літоўскі княскі род, нашчадкі Карыята. Галіна Гедзімінавічаў.
Карыятавічы лац. Karyjatavičy | |
Герб Карыятавічаў | |
Краіна паходжаньня | Вялікае Княства Літоўскае |
---|---|
Першы з роду | Карыят |
Карыята або Карыета (Cariatto, Carietto) — імя германскага паходжаньня[1]. Іменная аснова -кар- (-кор-) (імёны ліцьвінаў Каргоўт, Караман, Карымунт; германскія імёны Caragolt, Caroman, Karmunt) паходзіць ад гоцкага kaurus 'цяжкі, важкі'[2] або гоцкага[3] і бургундзкага kara 'турбота, клопат'[4], а аснова -ют- (-ят-) (імёны ліцьвінаў Ютэль, Вілят, Даўят; германскія імёны Jutilo, Wiliatus, Dowyatt) — ад гоцкага iuþa, старагерманскага joþ 'дзіцё, народзінец, нашчадак'[5]. Такім парадкам, імя Карыят азначае «цяжкі народзінец»[6].
Адпаведнасьць імя Карыят германскаму імю Cariatto (Carietto, Charietto) сьцьвердзіў францускі лінгвіст-германіст Раймонд Шмітляйн, які на падставе шматгадовых дасьледаваньняў прыйшоў да высноваў пра германскае паходжаньне літоўскіх уласных імёнаў[7].
Паводле летапісаў Вялікага Княства Літоўскага, братоў Карыятавічаў Юрыя, Аляксандра і Канстантына вялікі князь Альгерд у 1362 годзе ўзяў у выправу супраць татараў. У выніку бітвы на Сініх Водах да Вялікага Княства Літоўскага была далучаная Падольская зямля, дзе Карыятавічы былі пасаджаныя намесьнікамі, «пачалі бараніць Падольскую зямлю ад татараў» і збудавалі гарады Смотрыч, Бакоту, Камянец-Падольскі.
Зь іншых крыніц паходзяць зьвесткі пра яшчэ некалькіх Карыятавічаў. Відаць, першыя ўладаньні на Падольлі Карыятавічы атрымалі ад князя Любарта, які вёў змаганьне за Падольле з польскім каралём Казімерам III па сьмерці апошняга падольскага князя Баляслава (Юрыя) Трайдзенавіча[8].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.