нямецкі адмірал, палітык From Wikipedia, the free encyclopedia
Карл Дэ́ніц (па-нямецку: Karl Dönitz; 16 верасьня 1891, Грунаў — 24 сьнежня 1980, Аўмюле) — нямецкі дзяржаўны і вайсковы дзяяч, грос-адмірал (1943). Камандоўца падводным флётам (1935—1943), галоўнакамандуючы ваенна-марскім флётам Нямеччыны (1943—1945), кіраўнік дзяржавы і галоўнакамандуючы ўзброенымі сіламі Нямеччыны з 30 красавіка па 23 траўня 1945 году.
Карл Дэніц Karl Dönitz | |
16 верасьня 1891[1][2][3][…] — 24 сьнежня 1980[2][3][4][…] (89 гадоў) | |
райхспрэзыдэнт Трэцяга райху | |
Мянушка | Тата Дэніц |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Месца сьмерці | |
Прыналежнасьць | Нямецкая імпэрыя Ваймарская рэспубліка Трэці райх |
Род войскаў | Кайзэраўскія ВМС ВМФ Ваймарскае рэспублікі ВМФ Трэцяга райху |
Гады службы | 1910—1945 |
Званьне | грос-адмірал |
Камандаваў | Падводны флёт, Флёт Трэцяга райху |
Бітвы/войны | Першая сусьветная вайна Другая сусьветная вайна |
Узнагароды | Рыцарскі крыж Жалезнага крыжа з дубовымі лістамі Ордэн Міхая Адважнага Залаты партыйны знак NSDAP Жалезны крыж 1-е клясы Жалезны крыж 2-е клясы Ордэн дому Гагенцолернаў |
Нарадзіўся пад Бэрлінам у сям’і інжынэра-оптыка. Пасьля сканчэньня гімназіі ў красавіку 1910 году паступае на службу ў ваенна-марскі флёт кадэтам, на цяжкі крэйсэр «Герта». У верасьні 1913 году атрымаў званьне лейтэнанта.
Служыў афіцэрам на крэйсеры «Брэслаў». У лістападзе 1914 узнагароджаны Жалезным крыжом 2-й ступені, у траўні 1916 — Жалезным крыжом 1-й ступені.
У сьнежні 1916 году прайшоў перападрыхтоўку на падводніка. Служыў вахтавым афіцэрам на падлодцы U-39. 1 сакавіка 1918 году прызначаны камандоўцам UC-25. За час ягонага камандаваньня ПЛ дабілася 4 перамогаў (16 тыс. брт). Пасьля быў пераведзены на UB-68, на якой зьдзейсьніў адзін баявы паход. 3 кастрычніка 1918 году ПЛ атакавала ахоўны канвой, патрапіла ў транспарт, але была кантратакаваная глыбіннымі бомбамі. Атрымаўшы пашкоджаньні, усплыла, пасьля чаго была расстраляная карабельнай артылерыяй. Экіпаж пакінуў тонучую лодку і трапіў у палон.
У ліпені 1919 году вярнуўся з брытанскага палону, ізноў паступіў на службу. У 1920—1923 гадох — камандоўца мінаносцу, у 1921 атрымаў чарговае званьне капмтана-лейтэнанта. З 1923 году — дарадца ўправы падводнага флёту ў ваенна-марской інспэкцыі. Служыў штурманам крэйсэру «Німфа». З 1930 году — старшы афіцэр штабу Паўночнамарскога раёну. У 1934—1935 — камандоўца крэйсеру «Эмдэн». З кастрычніка 1935 — капітан 1-га рангу.
У верасьні 1935 году прызначаны камандоўцам 1-й падводнай флятыліяй Нямеччыны «Ведыген». З 1939 году — камандоўца падводным флётам.
З 1 кастрычніка 1939 году — контар-адмірал. У красавіку 1940 году ўзнагароджаны Рыцарскім крыжам. З 1 верасьня 1940 году — віцэ-адмірал, з сакавіка 1942 году — адмірал.
З 30 студзеня 1943 году — галоўнакамандуючы ваенна-марскімі сіламі Нямеччыны, грос-адмірал.
У красавіку 1943 году ўзнагароджаны Дубовымі лістамі да Рыцарскага крыжу.
Пасьля самагубства Гітлера, паводле ягонага запавету, Дэніц, які знаходзіўся ў Фленсбургу, на Кільскім канале, 30 красавіка 1945 году был прызначаны прэзыдэнтам Нямеччыны. Паколькі Ёзэф Гэбельс, вызначаны Гітлерам у новыя канцлеры, таксама пакончыў з сабой наступным днём пасьля фюрэра, дык Дэніц даручыў графу Людзьвігу Швэрыну фон Крозыгу ачоліць кабінэт. Так званы фленсбурскі ўрад найперш імкнуўся дамовіцца з хаўрусьнікамі пра спыненьне агню. 7 траўня прадстаўнікі Дэніца падпісалі часовае пагадненьне пра капітуляцыю ў Рэймсе перад прадстаўнікамі ангельцаў і амэрыканцаў, за дзень да таго, як 8 траўня ў Карлсхорсце фэльдмаршал Кейтэль падпісаў безумоўную капітуляцыю перад прадстаўнікамі ўсіх чатырох дзяржаваў, улучна з СССР і Францыяй.
23 траўня ўрад Дзёніца і графа Швэрына было арыштаванае амэрыканцамі ў поўным складзе. Дзёніц был заправоджаны ў Нюрнбэрг, дзе паўстаў перад судом.
Нюрнбэрскі трыбунал за ваенныя злачынствы (у прыватнасьці, вядзеньне г. зв. неабмежаванае падводнае вайны) прысудзіў яго да 10 гадоў пазбаўленьня волі. Гэты вырак аспрэчваўся некаторымі юрыстамі, паколькі такія самыя мэтады вядзеньня падводнай вайны шырока практыкавалі і хаўрусьнікі.
Быў вызвалены 1 кастрычніка 1956 з турмы Шпандаў у Заходнім Бэрліне. Пасяліўся ў маленькай вёсачцы Аўмюле ў Шлезьвіг-Гальштайне на поўначы Заходняй Нямеччыны, дзе пражыў астатнія дні свайго жыцьця. Атрымоўваў ад ураду капітанскую пэнсыю. У выплаце адміральскае было адмоўлена, паколькі Дэніц служыў Гітлеру.
Напісаў дзьве кнігі:
Сканаў ад сардэчнага прыступу 24 сьнежня 1980 і пахаваны 6 студзеня 1981 году на могілках Waldfriedhof без ваенных ушанаваньняў. Былым вайскоўцам, што прыйшлі на ягонае ўшаваньне, не было дазволена прысутнічаць у ваеннай форме.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.