From Wikipedia, the free encyclopedia
Камітэ́т па абаро́не журналі́стаў (КАЖ, па-ангельску: Committee to Protect Journalists, CPJ) — міжнародная няўрадавая арганізацыя, якая займаецца зборам інфармацыі пра рэпрэсіі і забойствы журналістаў па ўсім сьвеце. Штаб-кватэра знаходзіцца ў Нью-Ёрку[1].
У 1981 годзе група амэрыканскіх карэспандэнтаў за мяжой заснавала КАЖ ў адказ на пагрозы з боку аўтарытарных урадаў.
КАЖ ладзіць рашучыя публічныя пратэсты і выкарыстоўвае дыпляматычныя каналы для дасягненьня эфэкту. КАЖ друкуе артыкулы, прэс-рэлізы, адмысловыя справаздачы, двойчы ў год выдае часопіс «Dangerous Assignments»[2] (па-беларуску: «Небясьпечныя камандзіроўкі»), і таксама штогадовыя агляды па свабодзе прэсы ў сьвеце пад назвай «Attacks on the Press»[3] (па-беларуску: «Атакі на прэсу»).
Штогод КАЖ уганароўвае прэміяй International Press Freedom Awards журналістаў і праваабаронцаў, якія перажылі зьбіваньні, пагрозы, застрашэньні і зьняволеньне за сваю працу.
Пачынаючы з 1992 году КАЖ штогадова таксама складае сьпіс журналістаў, якія загінулі пры выкананьні сваіх абавязкаў. З часу стварэньня сьпісаў налічана 845 забітых журналістаў[4].
Камітэт па абароне журналістаў — адзін з заснавальнікаў International Freedom of Expression Exchange (IFEX), глябальнае сеткі больш чым 90 грамадзкіх арганізацыяў, якія займаюцца адсочваньнем парушэньняў у галіне свабоды выказваньняў па ўсім сьвеце і займаюцца абаронай журналістаў, пісьменьнікаў і іншых перасьледаваных за спробу рэалізацыі свайго права на свабоду выказваньняў.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.