Казімер Аляксандар Пацей (14 траўня 1666 — 10 чэрвеня 1728) — дзяржаўны і вайсковы дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Кашталян віцебскі (1700—1703) і троцкі (1703—1705), ваявода віцебскі (з 1705).
Казімер Аляксандар Пацей | |
Герб «Вага» | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 14 траўня 1666 |
Памёр | 10 чэрвеня 1728 |
Род | Пацеі |
Бацькі | Леанард Габрыель Пацей Рэгіна з Агінскіх |
Жонка | Ганна Тэрэза зь Летаваў Францішка з Халецкіх |
Дзеці | Антоні, Аляксандар, Міхал, Барбара, Тэрэза |
Быў старостам рагачоўскім, сураскім і жыжмарскім.
Біяграфія
Прадстаўнік шляхецкага роду Пацеяў гербу «Вага», сын Леанарда Габрыеля, ваяводы віцебскага, і Рэгіны з Агінскіх. Меў брата Людвіка Канстантына, гетмана вялікага.
У 1692 годзе атрымаў урад харунжага троцкага. За часамі Грамадзянскай вайны ў Вялікім Княстве Літоўскім 1700 году падтрымліваў рэспубліканцаў — супраціўнікаў Сапегаў. Браў удзел у канфэдэрацыі войска Вялікага Княства Літоўскага 1696 году супраць Сапегаў, у бітве пад Алькенікамі. У студзені 1701 году на чале шляхецкага рушаньня разьбіў 16 конных харугваў Сапегаў і аддзелы сялянаў, ўзброеныя Сапегамі.
Выступаў за абсалютную ўладу караля і вялікага князя Аўгуста Моцнага. Удзельнічаў у Сандамірскай канфэдэрацыі, быў прыхільнікам Маскоўскай дзяржавы ў барацьбе супраць швэдзкага караля Карла XII. У 1708 годзе часова перайшоў на бок караля і вялікага князя Станіслава Ляшчынскага, у 1709 годзе зноў далучыўся да Аўгуста Моцнага[1].
Першы раз ажаніўся каля 1707 году з Тэрэзай Ганнай Летаў (памерла па 1712 годзе), другі — з Францішкай Халецкай. У шлюбе нарадзіліся дзеці:
- Антоні (?—1749), стражнік вялікі літоўскі;
- Аляксандар (?—1770), ваявода троцкі;
- Міхал (?—1787), староста рагачоўскі і жыжмарскі;
- Барбара, жонка пісара вялікага літоўскага Юзэфа Бжастоўскага;
- Тэрэза, жонка стольніка кароннага Ігнацыя Гумецкага.
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand in your browser!
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.