мужчынскае асабовае імя (Kasimir) From Wikipedia, the free encyclopedia
Казіме́р[1] — мужчынскае імя. Памяншальнае імя — Ка́зік. Жаночае імя — Казіме́ра.
Gazmar | |
Паходжаньне | |
---|---|
Мова(-ы) | германскія славянскія |
Утворанае ад | Gazo + Maro |
Іншыя формы | |
Варыянт(ы) | Казімір |
Зьвязаныя артыкулы | |
якія пачынаюцца з «Казімер» |
Адно з папулярных тлумачэньняў імя Казімер (Казімір) даецца ў «Слоўніку асабовых уласных імёнаў», выдадзеным у 2011 годзе: ад славянскіх асноваў з значэньнем 'прадказваць' ('казаць'[2]) і 'мір'[3]. Тым часам польскі мовазнаўца Ян Гжэня(pl) тлумачыць імя Казімер ад злучэньня словаў «нішчыць» (польск. kazić, ст.-бел. казіці[4]) і «мір», прытым зазначаючы, што другая частка зьмянілася на -мер пад уплывам нямецкіх імёнаў з -mar, -mer (напрыклад, Dietmar). Ён прыводзіць наступныя гістарычныя варыянты імя: Kazimir (1145 год) і Kazemir (1177 год), а таксама пазьнейшыя Kazimar (1222 год) і Kaźmierz (1233 год)[5].
Мовазнаўцы Фёдар Усьпенскі(be) і Ганна Літвіна(ru) зьвяртаюць увагу на агульнасьць паходжаньня кампанэнту -měr у імёнах Уладзімер і Казімер. Яны зазначаюць, што гэтая рэліктавая аснова больш імаверна ўзыходзіць не да славянскага 'мір, спакой', а да старажытнага германскага měr 'слава'[6].
Гісторык Павал Урбан у сваёй кнізе «Старажытныя ліцьвіны» выводзіць імя Казімер (як і імя Ўладзімер, Рагвалод ды іншыя) ад агульных індаэўрапейскіх каранёў: першую частку ён тлумачыць ад старакельцкага *gaisom, старагерманскага *gaiza, гальскага gaesa, gaesum, лацінскага gaesum 'дроцік, кап'ё', а другую частку — ад кельцкага māros, стараірляндзкага mór, уэльскага maur, германскаага mar, mer, стараславянскага меръ, миръ 'вялікі, дужы, магутны, моцны, слаўны'. Такім парадкам, імя Казімер азначае «Магутны капейнік» або «Слаўны кап’ём» і адпавядае літоўскаму імю Кезгайла[7].
Павал Урбан зьвяртае ўвагу на тое, што ў працы «Gesta Chuonradi II imperatoris» германскага храніста Віпы Бургундзкага (памёр па 1046 годзе) Казімер I завецца dux Gazmerus, а таксама на такія гістарычна зафіксаваныя варыянты гэтага імя, як Kazimarus (1174 год), Kazemarus (1176 год), Kazimer (1221 год)[8]. Адзначалася старажытнае германскае імя Gazmar[9] (Gasmarus[10]).
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Вавърынецъ Лукашевичъ Казмеръ (1567 год)[11].
Казімяровічы (Kazimierzowicz) — літоўскі шляхецкі род зь Вільні[14].
Казімерскія (Kazimierski) гербу Бібэрштайн, Казіміры (Kazimir) і Казіміровічы (Kazimirowicz) гербу Габданк — літоўскія шляхецкія роды[15].
У актах Вялікага Княства Літоўскага ўпамінаўся грунт Казімерышкі каля Крожаў[16].
На памежжы гістарычных Браслаўшчыны і Вількаміршчыны існуе вёска Казімерышкі.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.