Remove ads
From Wikipedia, the free encyclopedia
Казаская Аўтаномная Сацыялістычная Савецкая Рэспубліка (Казаская АССР, Казахстан, КазАССР, КАССР) назва, што існавала зь лютага па сьнежань 1936 году; з чэрвеня 1925 году па люты 1936 году называлася Казацкая Аўтаномная Сацыялістычная Савецкая Рэспубліка (Казаская АССР, Казахстан) (па-казаску: Qazaq Aptonom Sotsijalistik Sovettik Respublikasь, Qazaƣьstan, па-казаску: Қазақ Автономиялы Социалистік Кеңестік Республикасы, Қазақстан) — казаская нацыянальная аўтаномія, адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе РСФСР на тэрыторыі сучаснага Казахстану[1].
Існавала з 15 чэрвеня 1925 па 5 сьнежня 1936 году. Атрымала сваю назву ў выніку пераназваньня Кіргіскай АССР у Казакскую АССР[2]. У 1936 годзе была пераназвана ў Казаскую АССР[3][4], а 5 сьнежня 1936 году ператворана ў Казаскую Савецкую Сацыялістычную Рэспубліку[5].
Пасьля ў савецкай гістарыяграфіі[6][7] замацавалася назва «Казаская АССР» (па-расейску: Казахская АССР); гэтая назва выкарыстоўваецца ў сучасных казахстанскіх[8] і многіх расейскіх[9][10] выданьнях.
Адміністрацыйны цэнтар КазАССР — спачатку Арэнбург, потым Кызыл-Арда (1925—1927), а з 1927 году — Алма-Ата.
У 1932 годзе на захадзе межавала з Ніжневолскім краем, на паўночным захадзе — са Сярэдняволскім, на поўначы — з Уральскай вобласьцю, на паўночным усходзе — з Заходне-Сібірскім краем, на поўдні — з савецкімі сярэднеазіяцкімі рэспублікамі, на паўднёвым усходзе — з Кітаем.
Плошча (на 1 студзеня 1933) складала 2 млн. 853 тыс. кв. км. Насельніцтва — на 1 студзеня 1931 — 7 260,5 тыс. чал., у тым ліку гарадзкое — 911,2 тыс. чал. (паводле вынікаў перапісу 1926 году — 6170,2 тыс. чал. і 519,2 тыс. чал. адпаведна).
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.