From Wikipedia, the free encyclopedia
«Збудінне» (па-беларуску: Абуджэньне) — беларуская газэта, выданьне Ініцыятыўнай рады Руху (сујдінне) за Адраджэньне Яцьвязі. Выходзіла зь ліпеня 1989 году[2] да 1995 году спачатку ў мястэчку Антопаль, потым у Менску, Вільні. Наклад газэты дэкляраваўся 5000, 12 000 (ад №8(13)/1990), каля 3000 да 1993 году, 56 тысячаў у 1995 годзе. Гэтаму выданьню папярэднічала выданьне «Балесы Полісься» спачатку на старонках «Чырвонае зьмены», потым — у самавыдаце. Галоўнымі рэдактарамі былі Мікола Шэляговіч (да №8(13)/1990), Валер Каліноўскі (пачынаючы з №8(13)/1990), Наталка Бабіна[3]. Газэта друкавала матэрыялы на заходнепалескай літаратурнай, беларускай (як кірыліцай, так і лацінкай), расейскай і ўкраінскай мовах. У рэдакцыйную раду ўваходзілі Мікола Герасімык, Уладзімер Ківатыцкі, Аляксандар Лукашук, Васіль Брыль, Віктар Лазарук ды іншыя. Тады некалькіх мясцовых дзеячаў аб’ядналіся вакол газэты[4].
Збудінне па-беларуску: Абуджэньне | |
Тып | пэрыядычная літаратура[d] |
---|---|
Уладальнік | грамадзка-культурнае згуртаваньне «Полісье»[1] |
Выдавец | Ініцыятыўная рада Руху за Адраджэньне Яцьвязі |
Краіна | |
Галоўны рэдактар | Мікола Шэляговіч (да №8(13)/1990) Валер Каліноўскі (пачынаючы з №8(13)/1990) Наталка Бабіна |
Заснаваная | ліпень 1989 |
Закрытая | 1995 |
Мова | палеская літаратурная, беларуская, расейская і ўкраінская |
Штаб-кватэра | Менск |
Наклад | 56 тысячаў (1995 год) |
Да выданьня газэты на падставе Берасьцейскіх гаворак ў пачатку 20-га стагодзьдзя Карусь Каранец сумняваўся ў правільнасьці правапісу, які ня ўлічвае гаворак Берасьцейшчыны. Вось, што ён пісаў у газэту Наша Ніва:
Посылаю я у поважаную Рэдакцыю Нашои нивы одну статцю, которую Окраина побоялася надруковаци, и одно позвольце мне положыць одзин варунок, а меновице: статци которые буду писаць друкуйце так як ены написаны не змениваючы правописма. Я, бачыце, хочу штобы вашу газэту уси белорусы могли чытаци и штобы мели з ее корысць, а не одна борысоўшчына и вилейшчына. Бо, хоч Вы гневайцеся — не гневайцеся, а мушу сказаць, што, так як цепер выйходзіць ена шыроко не розыйдзетца, бо большая часць белорусоў не може ее чытаци з прычыны правописма. Як, прымером, можэ ее чытаци могилевец которы бэзударное о говорыць як ы, або полешук, которы окае, а навэт и самому акаюшчэму складней будзе одличыць кота од ката, коня од каня, вода од вада. А також заўважце и тое, што акаюшчые белорусы бэзударное о и е говораць не як а и я, а як бы штось неясное нито я, нито о, нито ы и тожэ мягкие я—е—и, одно у водных местцох перэсиливае той зык у других — другы, у трэйцих трэйци, а у чэцьвёртых ниводзин з их не перэсиливае[5][6][lower-alpha 1][lower-alpha 2] | ||
Аднак ніякіх матэрыялаў Каруся Каганца не было надрукавана ў газэце «Наша Ніва» ні ў канцы 1907 году, ні ў 1908 годзе.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.