Замірэньне Расеі й Ічкерыі (Сумесная заява аб прынцыпах вызначэньня асноваў узаемінаў) — расейска-чачэнскае пагадненьне, падпісанае 31 жніўня 1996 году ў Хасаўюрце (Дагестан). Было падставай для замірэньня й вываду расейскага войска зь Ічкерыі. Абазначыла заканчэньне Першай расейска-чачэнскай вайны. Падпісана пад ціскам чачэнскага войска, якое ўсімі сіламі спрабавала прымусіць Расею да вываду войскаў з Чачэніі шляхам баёў за Грозны, Аргун і Гудэрмэс. Прадугледжвала дасягненьне да 31 сьнежня 2001 году Пагадненьня аб асновах узаемінаў, «якія вызначаюцца ў адпаведнасьці з агульнапрызнанымі прынцыпамі і нормамі міжнароднага права».
Перамоўнікі
- Аляксандар Лебедзь — расейскі пісар Рады бясьпекі Расеі
- Сяргей Харламаў — намесьнік расейскага пісара Рады Бясьпекі Расеі
- Аслан Масхадаў — начальнік Найвышэйшай вайсковай рады Ічкерыі
- Саіт Хасан Абумусьлімаў — намесьнік прэзыдэнта Ічкерыі
Перадумовы
22 жніўня 1996 г. у сяле Новыя Атагі(ce) (Шалінскі раён(en)) начальнік Найвышэйшай вайсковай рады Ічкерыі Аслан Масхадаў і сакратар Рады бясьпекі Расеі Аляксандар Лебедзь падпісалі Пагадненьне аб неадкладных захадах па спыненьні агню і баявых дзеяньняў у г. Грозны і на тэрыторыі Чачэнскай рэспублікі. Пры гэтым расейскі бок абавязаўся ажыцьцявіць «вывад фэдэральных войскаў з тэрыторыі Чачэнскай рэспублікі» да канца жніўня[1].
Вынікі
Вынікам угоды быў вывад расейскага войска з Ічкерыі й канец Першай расейска-чачэнскай вайны. 12 траўня 1997 г. у Маскве прэзыдэнты Ічкерыі і Расеі Аслан Масхадаў і Барыс Ельцын адпаведна падпісалі на расейскай мове Дамову аб міры і прынцыпах узаемінаў(en), якая набыла моц у дзень падпісаньня. Дамоўныя бакі ўзялі на сябе абавязкі:
- «назаўсёды адмовіцца ад прымяненьня і пагрозы прымяненьня сілы пры вырашэньні ўсялякіх спрэчных пытаньняў»;
- «будаваць свае дачыненьні ў адпаведнасьці з агульнапрызнанымі прынцыпамі і нормамі міжнароднага права»[2].
На думку амэрыканскага прафэсара юрыспрудэнцыі Фрэнсыса Бойла, паводле дамовы Расея дэ-факта прызнала Ічкерыю згодна з нормамі міжнароднага права[3]
Аднак у 1999 годзе пачалася Другая расейска-чачэнская вайна.
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand in your browser!
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.