Remove ads
From Wikipedia, the free encyclopedia
Алякса́ндар Іва́навіч Ле́бедзь (20 красавіка 1950, Новачаркаск, Растоўская вобласьць, цяпер Паўднёвая фэдэральная акруга, Расея — 28 красавіка 2002, Ермакоўскі раён, Краснаярскі край, цяпер Сыбірская фэдэральная акруга) — расейскі дзяржаўны, вайсковы й грамадзкі дзяяч.
Аляксандар Лебедзь | ||||
рас. Александр Лебедь | ||||
3-і губэрнатар Краснаярскага краю | ||||
---|---|---|---|---|
5 чэрвеня 1998 — 28 красавіка 2002 | ||||
Прэзыдэнт: | Барыс Ельцын, Уладзімер Пуцін | |||
Прэм’ер-міністар: | Яўген Прымакоў, Сяргей Сьцяпашын, Ул. Пуцін, Міхаіл Касьянаў | |||
Папярэднік: | Валеры Зубаў | |||
Наступнік: | Аляксандар Хлапонін | |||
4-ы сакратар Савету бясьпекі Расейскай Фэдэрацыі | ||||
18 чэрвеня — 19 кастрычніка 1996 | ||||
Прэзыдэнт: | Барыс Ельцын | |||
Прэм’ер-міністар: | Віктар Чарнамырдзін | |||
Папярэднік: | Алег Лобаў | |||
Наступнік: | Іван Рыбкін | |||
Асабістыя зьвесткі | ||||
Нарадзіўся: |
20 красавіка 1950 Новачаркаск, Растоўская вобласьць, Расейская СФСР, СССР | |||
Памёр: |
28 красавіка 2002 (52 гады) Ермакоўскі раён(en), Краснаярскі край, Расейская Фэдэрацыя | |||
Партыя: | Народна-рэспубліканская партыя Расеі(ru) (з 1996) | |||
Сужэнец: | Іна Аляксандраўна Лебедзь | |||
Дзеці: | Сыны Аляксандар і Іван, дачка Кацярына | |||
Бацька: | Іван Андрэевіч Лебедзь | |||
Маці: | Кацярына Рыгораўна | |||
Адукацыя: | Вайсковая акадэмія імя Фрунзэ(ru) (1985) | |||
Узнагароды: |
| |||
Нарадзіўся 20 красавіка 1950 году ў Новачаркаску (СССР, Растоўская вобласьць). Бацька (памёр у 1958 годзе) украінец з Сумской вобласьці, зь вёскі Церны. Бацька быў пакараны савецкай уладай за тое, што быў кулаком. Ваяваў зь немцамі, потым пасяліўся ў Новачаркаску. Працаваў у школе настаўнікам працы. Маці была з Растоўскай вобласьці, працавала на мясцовым тэлеграфе ў Новачаркаску.
Пасьля заканчэньня школы А. І. Лебедзь спрабаваў паступіць у лётнае вучылішча, але не прайшоў мэдычную камісію. Рабіў грузчыкам, а потым рабочым на заводзе.
У 1969 годзе паступіў Разанскае вышэйшае паветрана-дэсантнае вучылішча, якое закончыў у 1973 годзе. У 1973 годзе стаў сябрам КПСС (быў ім да 1991 году). З 1981 па 1982 годы прымаў удзел у баявых дзеяньнях у Аўганістане. У 1982 годзе паступіў у Вайсковую акадэмію імя М. В. Фрунзэ, якую закончыў ў 1985 годзе. З 1985 году загадваў палком у Разані. Зь верасьня 1985 году па сьнежань 1986 году загадваў палком у Кастраме. Са сьнежня 1986 году па сакавік 1988 году служыў начальнікам дывізіі ў Пскове. Яго падначаленыя ўдзельнічалі ў разгоне антысавецкіх выступленьняў у Тбілісі (красавік 1989 году), Баку (студзень 1990 году).
19 жніўня 1991 году, выконваючы загад ДКНС, узяў у аблогу Вярхоўны савет РСФСР. Ужо на наступны дзень 20 жніўня 1991 году перайшоў на бок Вярхоўнага савету й Барыса Ельцына.
У канцы жніўня 1991 году прыехаў у Малдову, каб весьці перамовы з урадам Малдовы аб перападпарадкаваньні 300-га палка паветрана-дэсантнага палка мясцовым уладам. Гэтым палком загадваў брат А. І. Лебедзя — Аляксей Іванавіч Лебедзь. З 23 ліпеня 1992 году А. І. Лебедзь узначаліў 14-ю армію Расеі, якая знаходзілася ў Прыднястроўі. Ён пачаў выкарыстоўваць сваю армію для вайны з Малдовай. Вакол яго арміі пачалі скапляцца колішнія камуністы й праціўнікі збліжэньня Малдовы з Румыніяй і Эўропай. Пачалася вайна. Вынікам яе сталася стварэньне Прыднястроўскай Малдоўскай Рэспублікі. А. І. Лебедзь быў выбраным туды дэпутатам у Вярхоўны савет. Летам 1995 году з-за канфлікту зь міністрам абароны Расеі П. С. Грачовым напісаў заяву аб адстаўцы.
Пасьля адстаўкі Лебедзь стаў сябрам нацыяналістычае расейскае партыі Кангрэс расейскіх суполак. Быў выбраны ў яе кіруючы ўрад — Народны савет. 17 сьнеженя 1995 году быў выбраны дэпутатам у Дзяржаўную Думу Расеі. 11 студзеня 1996 году быў выбраны на зьезьдзе Кангрэсу расейскіх суполак кандыдатам у прэзыдэнты Расеі. 16 чэрвеня 1996 году набраў 14,7% галасоў, што дало яму трэцяе месца на выбарах пасьля Б. Ельцына й камуніста Г. Зюганава. А. В. Лебедзь падтрымаў Б. Ельцына, што дало магчымасьць яму перамагчы ў выбарах. За гэта А. В. Лебедзь 18 чэрвеня 1996 году стаў сакратаром Савету бясьпекі Расеі.
31 жніўня 1996 году падпісаў угоду з Ічкерыяй.
З 17 траўня 1998 году па 28 красавіка 2002 году — губэрнатар Краснаярскага краю Расейскай Фэдэрацыі.
Загінуў 28 красавіка 2002 году пры падзеньні верталёта Мі-8 у Краснаярскім краі. Пахаваны ў Маскве на Новадзявочых могілках.
Аляксандар Лебедзь — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.