Жан Батыст Жазэф Фур’е
францускі матэматык, фізык From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Жан Баты́ст Жазэ́ф Фур’е́ (па-француску: Jean Baptiste Joseph Fourier; 21 сакавіка 1768, Асэр, Францыя — 16 траўня 1830, Парыж) — францускі матэматык і фізык, больш за ўсё вядомы за вынаходзтва шэрагаў Фур’е і іхняга прыкладаньня да задачаў цеплаабмену й вібрацыі. Пераўтварэньне Фур’е й закон Фур’е, якія таксама была названы ў ягоны гонар. Фур’е таксама звычайна прыпісваюць адкрыцьцё парніковага эфэкту[12].
Remove ads
Remove ads
Біяграфія
Фур’е нарадзіўся ў Асэры ў сям’і краўца. Жазэф застаўся сірацінай у васьмігадовым узросьце. Ён быў рэкамэндаваны Біскупствам Асэру на атрыманьне адукацыі ў Бэнвэніста ў манастыры Сьвятога Марка. Пасьля навучаньня Жазэф прасунуўся ў войска, дзе стаў вайсковым лектарам па матэматыцы. Ён прымаў актыўны ўдзел у ягоным ўласным раёне ў прасоўваньні францускай рэвалюцыі, за што быў узнагароджаны пасадай ў 1795 годзе ў Вышэйшай нармальнай школе, а пасьля пасадаў у катэдры Політэхнічнай школы.
Фур’е пайшоў з Напалеонам Банапартам у ягоную эгіпецкую экспэдыцыю ў 1798 годзе, за што быў пасьля прызначаны на пасаду губэрнатара Ніжняга Эгіпту й сакратаром Эгіпецкага інстытуту. Ён таксама напісаў некалькі матэматычных працаў для эгіпецкага інстытуту, які Напалеон стварыў у Каіры, з мэтай паслабленьня ангельскага ўплыву на Ўсходзе. Пасьля брытанскай перамогі й капітуляцыі французаў пад камандваньнем Жак-Франсуа дэ Мэну ў 1801 годзе, Фур’е вярнуўся ў Францыю, дзе быў прызначаны прэфэктам Ізэру. У гэтыя часы ён зрабіў свае экспэрымэнты на распаўсюд цяпла.
У 1806 годзе ён пакінуў пасаду ардынарнага прафэсара ў Політэхнічнай школе, таму што Напалеон адправіў яго ў Грэнобль. Ён быў заменены на Сымэона Пуасона. Фур’е пераехаў у Ангельшчыну ў 1816 годзе. Пазьней ён вярнуўся ў Францыю, а ў 1822 годзе яму ўдалося з дапамогай Жана Батыста Жазэфа Дэлямбра стаць сталым сакратаром Францускай акадэміі навук. У 1830 годзе ён быў абраны замежным чальцом Каралеўскай швэдзкай акадэміі навук.
Фур’е лічыў, што цела, загорнутае ў цёплую коўдру ёсьць вельмі карысна для здароўя. Ён памёр у 1830 годзе, калі ў гэтым стане ён спатыкнуўся й зваліўся зь лесьвіцы ў сваім доме[13]. Фур’е быў пахаваны ў Пэр-Ляшэз могілках у Парыжы, магіла ўпрыгожана эгіпецкім матывам, каб адлюстраваць ягонае становішча ў якасьці сакратара Каірскага інстытуту. Ягонае імя ёсьць адным з 72 імёнаў, напісаных на Эйфэлевай вежы.
Remove ads
Навуковыя дасягненьні
- Даказаў тэарэму аб ліку сапраўдных каранёў альгебраічнага раўнаньня, якія ляжаць паміж дадзенымі межамі (Тэарэма Фур’е, 1796).
- Дасьледаваў, незалежна ад Ж. Мурайле, пытаньне аб умовах прыкладаньня распрацаванага Ісакам Ньютанам мэтаду колькаснага рашэньня раўнаньняў (1818).
- Манаграфіі «Аналітычная тэорыя цяпла», у якой быў дадзены вынік раўнаньня цеплаправоднасьці ў цьвёрдым целе, і распрацоўка мэтадаў ягонага інтэграваньня пры розных межавых умовах. Мэтад Фур’е складаўся ў прадстаўленьні функцый у выглядзе трыганамэтрычных шэрагаў Фур’е.
- Знайшоў формулу прадстаўленьня функцыі з дапамогай інтэграла, што гуляе важную ролю ў сучаснай матэматыцы.
- Даказаў, што ўсялякую адвольна накрэсленую лінію, складзеную з адрэзкаў дугаў розных крывых, можна ўявіць адзіным аналітычным выразам.
- У 1823 годзе незалежна ад Ганса Крыстыяна Эрстэда адкрыў тэрмаэлектрычны эфэкт, паказаўшы, што ён валодае ўласьцівасьцю супэрпазыцыі, стварыў тэрмаэлектрычны элемэнт.
Remove ads
Працы
- Joseph Fourier Théorie analytique de la chaleur. — Paris: Firmin Didot Père et Fils, 1822.
- Joseph Fourier Annales de chimie et de physique. — 27. — Paris: Annales de chimie et de physique, 1824. — С. 236—281.
- Joseph Fourier Mémoire sur la température du globe terrestre et des espaces planétaires. — 7. — Paris: Mémoires de l'Académie des sciences de l'Institut de France, 1827. — С. 569—604.
- Joseph Fourier Mémoire sur la distinction des racines imaginaires, et sur l'application des théorèmes d'analyse algébrique aux équations transcendantes qui dépendent de la théorie de la chaleur. — 7. — Paris: Mémoires de l'Académie des sciences de l'Institut de France, 1827. — С. 605—624.
- Joseph Fourier Analyse des équations déterminées. — 10. — Firmin Didot frères, 1827. — С. 119—146.
- Joseph Fourier Remarques générales sur l'application du principe de l'analyse algébrique aux équations transcendantes. — 10. — Paris: Mémoires de l'Académie des sciences de l'Institut de France, 1827. — С. 119—146.
- Joseph Fourier Mémoire d'analyse sur le mouvement de la chaleur dans les fluides. — 12. — Paris: Mémoires de l'Académie des sciences de l'Institut de France, 1833. — С. 507—530.
- Joseph Fourier Rapport sur les tontines. — 5. — Paris: Mémoires de l'Académie des sciences de l'Institut de France, 1821. — С. 26—43.
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads