Жан-Нікаля Стафле (па-француску: Jean-Nicolas Stofflet; 1751, Батлемон-ле-Базмон, Францыя — 23 лютага 1796, Анжэ, Францыя) — францускі лідэр паўстаньня ў Вандэі супраць Першай францускай рэспублікі.
Нарадзіўся ў Батлемон-ле-Базмон, у сям’і млынара, і доўгі час служыў у прыватнай швайцарскай гвардыі, а потым працаваў лясьнічым. Падчас рэвалюцыі далучыўся да вандэйскіх паўстанцаў дзеля абароны прынцыпаў каталіцызму й раялізму. Падчас вайны змагаўся пад кіраўніцтвам Марыса д’Эльбэ, удзельнічаў у баях за Фантэнэ-ле-Конт, Шале й Самюр, а таксама вызначыўся ў бітвах за Бапрэо, Ляваль і Антрэ.
Быў прызначаны генэрал-маёрам войска раялістаў, а ў 1794 годзе атрымаў пасаду вярхоўнага галоўнакамандуючага, пасьля сьмерці Анры дэ ля Рашэжаклена. Быў узяты ў палон рэспубліканцамі й прысуджаны да сьмяротнага пакараньня вайсковай камісіяй. Растраляны ў Анжэ.
- General d'Andigny, Mémoires (1900–1901)
Гэта — накід артыкула пра біяграфію асобы. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |
Жан-Нікаля Стафле — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
Wikiwand in your browser!
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.