Жа́нна Мікала́еўна Літвіна́ (нар. 30 жніўня 1954, Менск) — журналістка, прадусарка праграм тэлебачаньня й радыё, першая старшыня Беларускай асацыяцыі журналістаў.

Хуткія факты Дата нараджэньня, Месца нараджэньня ...
Закрыць

Біяграфія

Актывістка за свабоду слова нарадзілася 30 жніўня 1954 году ў Менску. Скончыла факультэт журналістыкі БДУ(be). Пасьля атрыманьня адукацыі ў 1976—1994 гадох працавала ў структурах Дзяржаўнага камітэту па тэлебачаньні й радыёвяшчаньні (з 1991 па 1994 год — Дзяржаўны камітэт Рэспублікі Беларусь па тэлебачаньні й радыё), дзе прайшла ступені ад малодшай рэдактаркі да галоўнай рэдактаркі ​​Галоўнай рэдакцыі моладзевай радыёстанцыі «Беларуская маладзёжная» да яе расфармаваньня ў 1994 годзе, перш чым была звольненая[1]. З 1994 году была генэральнай дырэктаркай кампаніі «БМ Інформ». У 1995 годзе яна і яе паплечнікі стварылі й кіравалі ўласнай незалежнай інфармацыйна-музычнай станцыяю Радыё 101,2, якую ўлады закрылі ў 1996 годзе[1].

Яе закрыцьцё падштурхнула Літвіну зьехаць з краіны, і яна працягнула журналісцкую дзейнасьць з Польшчы, каб пазьбегнуць ганеньняў рэжыму Лукашэнкі. Працавала карэспандэнткай, дырэктаркай менскага офісу радыёстанцыі «Свабода» з 1994 па 1999 годы.

Літвіна стала сузаснавальнікам і першай старшынёю Беларускай асацыяцыі журналістаў, грамадзкай арганізацыі, створанай у 1996 годзе для абароны правоў журналістаў, прасоўваньня свабоды слова, грамадзкага доступу да інфармацыі і аказаньня юрыдычнае дапамогі журналістам, якія сталі суб’ектам ціску ўлады на Беларусі.

У 2004 годзе яна заявіла ў Эўрапейскім парлямэнце падчас сваёй прамовы з нагоды прысуджэньня прэміі імя Андрэя Сахарава Беларускай асацыяцыі журналістаў: «Мы можам змагацца супраць гэтага аўтарытарнага рэжыму, толькі парушаючы дзяржаўную манаполію на інфармацыю, ствараючы сыстэму адкрытай інфармацыйнай прасторы, у якой будзе месца для свабоды выказваньняў і меркаваньняў, месца для дыскусіяў і форумаў»[2].

Літвіна сышла з пасады кіраўніцы Беларускай асацыяцыі журналістаў 25 красавіка 2015 году[3].

Ацэнкі

Аўтары кнігі «Хто ёсьць хто ў Беларусі» апісалі яе як «непапраўнага альтруіста, гатовага ахвяраваць дзеля высакароднай справы»[4].

Асабістае жыцьцё

У шлюбе[4]. Праваслаўная й беспартыйная[4].

Узнагароды

  • У 2003 годзе атрымала «Залатое пяро свабоды(zh)». Яна была ўзнагароджана за журналістыку і «адважны супраціў рэпрэсіям супраць СМІ прэзыдэнта Аляксандара Лукашэнкі».
  • У 2004 годзе ёй была прысуджана прэмія імя Луіса Лайона(en) за сумленьне й сумленнасьць у журналістыцы.
  • У 2008 годзе яна атрымала прэмію Фундацыі Фрыдрыха-Эбэрта за правы чалавека(de)[1].

Літаратура

  • Centrum Naukowo-Analityczne „Białoruska Perspektywa” Kto jest kim w Białorusi. — Białystok: Podlaski Instytut Wydawniczy, 2000. — С. 313. — (Biblioteka Centrum Edukacji Obywatelskiej Polska – Białoruś). — ISBN 83-913780-0-4

Крыніцы

 Вонкавыя спасылкі

Wikiwand in your browser!

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.

Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.