францускі дыплямат, пісьменьнік From Wikipedia, the free encyclopedia
Жазэф Арцюр дэ Ґабіно (па-француску: Joseph Arthur de Gobineau; 14 ліпеня 1816 — 13 кастрычніка 1882) — францускі сацыёляґ, этноляґ, антраполяґ, пісьменьнік, дыплямат, арыстакрат, кансэрватар-манархіст.
Жазэф Арцюр дэ Габіно | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 14 ліпеня 1816[1][2][3][…] |
Памёр | 13 кастрычніка 1882[1][2][5][…] (66 гадоў) |
Пахаваны | |
Бацькі | Люі дэ Габіно[d][7] |
Сужэнец | Клеманс дэ Габіно[d] |
Дзеці | Крыстына дэ Габіно[d][8] і Дыяна дэ Габіно[d] |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | пісьменьнік, дыплямат, палітык, паэт, скульптар, антраполяг, журналіст, філёзаф |
Мова | француская мова[9] |
Узнагароды | |
У сваёй галоўнай працы — «Нарыс аб няроўнасьці чалавечых рас» (1853—1855) — дэ Ґабіно высунуў ідэю, адпаведна якой сацыяльная няроўнасьць паміж народамі зьвязаная зь іх біяляґічнымі схільнасьцямі (галоўным чынам псыхічнымі якасьцямі). Род homo sapiens дэ Ґабіно падзяліў на 3 вялікія расы: белую, жоўтую і чорную — сярод якіх найбольш здольная ў сацыяльным і культурным пляне — белая (пасьля яе — жоўтая).
Ядром усіх узьніклых цывілізацыяў дэ Ґабіно называў арыяў — арыстакратычную белую падрасу — зь якімі даследчык атаясамліваў індаэўрапейцаў. Паводле дэ Ґабіно арыі (індаэўрапейцы), прыходзячы падчас вандровак у далёкія краіны, падначальвалі сабе мясцовае насельніцтва і, для кіраваньня ім, утваралі першыя дзяржаўныя інстытуты (так узніклі цывілізацыі). Заняпад жа цывілізацыяў тлумачыцца дэ Ґабіно парушэннем арыйскай арыстакратыяй законаў эўґенікі і зьмяшэньнем арыяў зь мясцовым насельніцтвам.
Такім чынам Жазэф Арцюр дэ Ґабіно зьяўляецца бацькам усіх расісцкіх тэорыяў, бо першым абґрунтаваў ідэю няроўнасьці людзей па прычыне розьніцы прыроджаных (у процівагу набытым) біяляґічна-расавых здольнасьцяў.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.