гішпанскі футбольны клюб зь Віторыі From Wikipedia, the free encyclopedia
«Дэпарты́ва Алявэ́с» (па-гішпанску: Deportivo Alavés) — гішпанскі футбольны клюб з гораду Віторыі, сталіцы аўтаномнае супольнасьці Краіны Баскаў. Заснаваны ў 1921 годзе. «Алявэс» зьяўляецца трэцім самым пасьпяховым басконскім клюбам пасьля «Атлетыка» і «Рэал Сасьедаду». Фіналіст Кубка УЭФА 2001 году, калі ў свой дэбютны сэзон у эўрапескіх турнірах клюб здолеў дасьці ажно да фіналу, дзе саступіў «Лівэрпулу» зь лікам 5:4, прапусьціўшы залаты гол. Свае хатнія матчы клюб праводзіць на стадыёне Мэндысароца, які здольны зьмясьціць 19 840 гледачоў.
Дэпартыва Алявэс | ||||||
Поўная назва | Deportivo Alavés, S.A.D. | |||||
---|---|---|---|---|---|---|
Заснаваны | 23 студзеня 1921 | |||||
Горад | Віторыя, Гішпанія | |||||
Стадыён |
Мэндысароца(es) Умяшчальнасьць: 19 840 | |||||
Кіраўнік | Хасэ Антоніё Керэхэта[d] | |||||
Галоўны трэнэр | ||||||
Чэмпіянат | Ля Ліга | |||||
· 2023—2024 | 10 месца | |||||
| ||||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы deportivoalaves.com (гішп.) (баск.) |
Клюб быў заснаваны ў 1920 годзе і першапачаткова быў вядомы пад назовам «Сябры спорту», але 23 студзеня 1921 году назва была зьмененая на цяперашнюю[1]. «Алявэс» стаў першым клюбам, які атрымаў падвышэньне з Сэгунды ў Ля Лігу паводле вынікаў сэзону 1929—1930 гадоў. Дэбютны сэзон у эліце атрымаўся няўдалым, бо клюб фінішаваў на 8 месцы з 10 удзельнікаў, усяго толькі на адзін пункт пераўзышоўшы дружыну, якая вылецела з дывізіёну[2]. У сэзоне 1931—1932 гадоў клюб захаваў месца ў Ля Лізе, толькі дзякуючы вынікам асабістых матчаў з апошняй дружынай лігі. А ўжо паводле вынікаў наступнага сэзону баскі ня ўтрымаліся ад вылету з эліты. У наступныя гады калектыў гуляў у ніжэйшых лігах, працяглы час правёўшы ў тым ліку ў трэцім паводле моцы дывізіёне краіны.
Вяртаньне ў Лі Лігу адбылося толькі ў сэзоне 1953—1954 гадоў, якое, аднак, не было працяглым, бо клюб разьвітаўся з элітай пасьля другога сэзону. У 1960-х «Алявэс» паспусьціўся ў трэці дывізіён, а сэзон 1970—1971 гадоў нават правёў у рэгіянальнай лізе. Ачолены Раманам Галярагам, клюб дасягнуў доўгачаканага падвышэньня ў Сэгунду ў сэзоне 1973—1974 гадоў[1]. У чэрвені 1983 году, пазьбегнуўшы вылету ў папярэднім сэзоне, «Алявэс» усё ж такі патрапіў у ніжэйшую Сэгунду Б, дзе заставаўся да кампаніі 1985—1986 гадоў[3]. Пасьля некалькіх гадоў сур’ёзнага заняпаду, які доўжыўся да пачатку 1990-х гадоў, «Алявэс», нарэсьце, дамогся выхаду з гаротнага стану і цягам дзесяцігодзьдзя паступова падвышаўся ў лігавай сыстэме.
Пасьля перамогі ў Сэгундзе сэзону 1997—1998 гадоў[4], басконскі клюб вярнуўся на найвышэйшы ўзровень пасьля 42-гадовага перапынку. Па вяртаньні, тым ня менш, клюб ледзьве зачапіўся за месца ў эліце, апярэдзіўшы клюб з зоны вылету на адзіны пункт. Але ў наступным сэзоне дружына сэнсацыйна двойчы перамагла «Барсэлёну», заняўшы ў выніку рэкордны для сябе 6 радок, што забясьпечыла клюбу месца ў Кубку УЭФА. Апроч завяршэньня чэмпіянату на 10-й пазыцыі, у сэзоне 2000—2001 гадоў басконскі клюб дасягнуў фіналу Кубка УЭФА, пасьлядоўна выгуляўшы «Інтэрнацыянале»[5], «Раё Вальекана» і «Кайзэрсьляўтэрн», апошні зь якіх быў ушчэнт разгромлены з агульным лікам 9:2[6]. Фінал скончыўся паразай ад «Лівэрпула» зь лікам 4:5. Пры гэтым, у асноўны час палтацы скончыліся ўнічыю 4:4, а перамогу ангельцам забясьпечыў залаты аўтагол Дэльфі Гелі. У матчы таксама былі паказаныя дзьве чырвоныя карткі і былі забітыя ў дадатак да 9 галоў яшчэ 2, які не былі залічаныя. Гульня лічыцца некаторымі аглядальнікамі як адна з найвялікшых гульняў у гісторыі кубка[7].
|
|
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.