Remove ads
From Wikipedia, the free encyclopedia
Дзяржаўная калегія — орган выканаўчае ўлады Беларускай Народнай Рэспублікі. Утвораная пасьля працяглага ўрадавага крызісу зь сябраў Прэзыдыюму Рады БНР і ўраду. Дзейнічала з 11 кастрычніка 1922 да 20 красавіка 1923 году ў Коўне. У склад калегіі ўваходзілі Самуіл Жытлоўскі, Лявон Заяц, Пётра Крачэўскі (старшыня), Вацлаў Ластоўскі, Аляксандар Цьвікевіч.
Крызіс быў выкліканы тым, што 3 траўня 1922 году Старшыня ўраду БНР Ластоўскі і міністар замежных справаў уручылі старшыні Генуэскай канфэрэнцыі 1922 ноту, у якой прызналі права Летувіскай рэспублікі на Вільню. Гэтая нота супярэчыла афіцыйнай пазыцыі Рады і большасьці сябраў ураду БНР. 30 траўня 1922 году на паседжаньні Рады міністраў БНР была прынятая рэзалюцыя, паводле якой урад меў імкнуцца да дасягненьня незалежнасьці Беларусі ў яе этнаграфічных межах. Вацлаў Ластоўскі і Аляксандар Цьвікевіч, апынуўшыся ў меншасьці, падалі ў адстаўку. Яны плянавалі склікаць у Дзьвінску нацыянальную нараду з мэтаю дамагчыся на ёй падтрымкі сваёй пазыцыі. Такая нарада магла раскалоць беларускую палітычную эміграцыю, прыняць пастановы, супярэчныя рэзалюцыі пра дзяржаўнае будаўніцтва, якую ў 1921 годзе зацьвердзіла Беларуская палітычная канфэрэнцыя ў Празе. У прыватнасьці, Ластоўскі мог пайсьці на стварэньне альтэрнатыўных органаў улады БНР. Старшыня Рады Крачэўскі зрабіў усё ад яго залежнае, каб нарады ў Дзьвінску не адбылося. 11 кастрычніка 1922 году была ўтвораная Дзяржаўная калегія, аднак супярэчнасьці між дзеячамі БНР засталіся. 20 красавіка 1923 году Ластоўскі выйшаў з калегіі. Распачалася чарговая ўрадавая крыза.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.