From Wikipedia, the free encyclopedia
Дзеці славы (па-вугорску: Szabadsag, Szerelem) — фільм рэжысэра Крыстына Ґода, драма аб вугорскім паўстаньні 1956 году. Фільм дубляваны па-беларуску тэлеканалам „Белсат“. Прэм’ера на тэлеканале „Белсат“ адбылася 24 чэрвеня 2012 г. а 22:00[2].
Дзеці славы | |
Szabadsag, Szerelem | |
Жанр | драматычны фільм |
---|---|
Рэжысэр | Крыстына Ґода |
Сцэнарыст | Джо Эштэрхаз |
Прадусар | Эндру Вайна, Сандор Дэм’ян |
У ролях | Ката Доба Іван Фэнья Шандар Чаньі Карай Гестэшы |
Кампазытар | |
Апэратар | |
Мантаж | Эва Гардаш[d][1] |
Вытворчасьць | Вугоршчына, ЗША |
Распаўсюд | InterCom[d] |
Дата выхаду | 23 кастрычніка 2006 (Вугоршчына) 10 лютага 2007 Нямеччына |
Працягласьць | 120 хвілін |
Краіна | Вугоршчына |
Мова | вугорская |
Старонка на IMDb | |
Афіцыйны сайт |
1956 год. Карай Сабо — капітан алімпійскай зборнай Вугоршчыны па водным пола. Ягоная кар’ера пасьпяхова разьвіваецца: ён упадабанец як шараговых заўзятараў, так і высокапастаўленых чыноўнікаў. Наперадзе ў яго бясхмарная будучыня, слава, увага дзяўчат. Але ўсё мяняецца за адзін дзень. Каханьне, рэвалюцыя, танкі на вуліцах Будапэшту, целы расстраляных — усё гэта штурхае маладога спартоўца ў вір паўстаньня. Фільм распавядае пра гістарычныя падзеі, зьвязаныя з вугорскім паўстаньнем 1956 году, а таксама нагадвае пра знакаміты «крывавы» паўфінал па водным пола паміж зборнымі СССР і Вугоршчыны на алімпіядзе ў Мэльбурне.
Актор | Роля |
---|---|
Ката Доба | |
Іван Фэнья | |
Шандар Чаньі | |
Карай Ґестэшы |
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.