Гутэн-Чапскія
шляхецкі род From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
шляхецкі род From Wikipedia, the free encyclopedia
Гу́тэн-Ча́пскія (па-польску: Hutten-Czapscy), Чапскія (польск. Czapscy) гербу «Ляліва» — шляхецкі род у ВКЛ і Расейскай імпэрыі. Вядомы з XIV стагодзьдзя. Першы дакумэнтальна вядомы прадстаўнік роду — Марцін, якому Жыгімонт I Стары ў 1526 надаў права на ўладаньне маёнткам Чаплі (польск. Czaple; адсюль прозьвішча).
Лічылі сябе выхадцамі з Прусіі. Мелі родавы маёнтак Бэнкава ў Польшчы. Карысталіся графскім тытулам, які ў ХІХ ст. прызнаны ў Прусіі і Расеі. Мелі маёнткі ў Нямеччыне, Аўстрыі, Польшчы, Украіне. На Беларусі ў ХІХ — пач. XX ст. Чапскім належалі Станькава, Прылукі, Негарэлае і інш. ў Менскім павеце, Нарушчавічы, Сваятычы ў Наваградзкім, Ганцавічы, Нача-Ляхоўская ў Слуцкім павеце.
У час перапісу 1917 году кіраўнік роду Юры Гутэн-Чапскі назваў сябе беларусам паводле нацыянальнасьці[1].
Францішак Станіслаў Гутэн-Чапскі (1725—1802), апошні ваявода хелмінскі х Вераніка Радзівіл, д. Міхала Казіміра Радзівіла │ ├─>Караль (1778—1836), маршалак шляхты Менскага павету │ х Фабіяна Абуховіч (1794—1876), д. Міхала Абуховіча │ │ │ └─>Эмэрык (1828—1896), расейскі дзяржаўны дзяяч, калекцыянэр │ х Эльжбета-Караліна фон Меендорф (1833—1916) │ │ │ ├─>Караль (1860—1904), менскі мескі галава (1890—1901) │ │ х графіня Марыя-Леанціна Пуслоўская (1870—1965) │ │ │ │ │ └─>Эмэрык Аўгуст (1897—1979), польскі гісторык, палітычны дзяяч │ │ │ └─>Юры (1861—1930), менскі губэрнскі маршалак (1918—1920) │ х1 (1886) графіня Юзэфа фон Тун-Гогенштэйн (1867—1903) │ х2 (1925) Паліна Ахматава (1873—1955) │ │ │ ├─>(ад 1 шлюбу) Марыя (1894—1981), польскі гісторык │ │ │ └─>(ад 1 шлюбу) Юзэф (1896—1993), польскі вайсковы дзяяч, мэмуарыст │ └─>Станіслаў (1779—1844), вайсковы дзяяч х Соф’я Абуховіч, д. Міхала Абуховіча │ └─>Эдвард (1819—1888)
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.