Гутвін, Годвін — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.
Паходжаньне
Гудвін, Годвін або Гутвін (Guduin, Godoinus[1], Gutvinus[2]) і Вінгот (Wingot[3]) — імёны германскага паходжаньня[4]. Іменная аснова -гуд- (-год-, -гут-) (імёны ліцьвінаў Готарт, Гудман, Саўгут; германскія імёны Gotard, Gudman, Savegot) паходзіць ад гоцкага guþs 'Бог', gôþs 'добры, старанны, пабожны' або *guts 'гот'[5], а аснова -він- (імёны ліцьвінаў Бутвін, Монтвін, Радавін; германскія імёны Butwin, Mondawin, Radowin) — ад гоцкага wins 'сябар'[6].
Адпаведнасьць імя Гудвін германскаму імю Gudvin прызнае летувіскі лінгвіст Ёзас Юркенас(lt)[7].
Этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук, адзначае гістарычнае бытаваньне ў Польшчы германскага імя Gotwin[8].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Maria Godwin (1836 год)[9].
Носьбіты
- Ёсіф Гутвіновіч — шляхціч Наваградзкага ваяводзтва, які ўпамінаецца ў 1777 годзе[10]
Глядзіце таксама
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.