этап чэмпіянату сьвету ў гонках Формулы-1 From Wikipedia, the free encyclopedia
Гран-пры Канады (па-француску: Grand Prix du Canada) — штогадовае аўтагоначнае спаборніцтва, якое ладзіцца з 1961 року. З 1967 року ўваходзіць у каляндар Формулы-1. З 1978 року і дагэтуль гонкі адбываюцца на трасе імя Жыля Вільнёва на востраве Нотр-Даме (Манрэаль, Квэбэк).
Аўтадром імя Жыля Вільнёва | |
Гісторыя | |
---|---|
Праведзеныя гонкі | 58 |
Першая гонка | 1961 |
Лідэр (гоначнік) | Міхаэль Шумахэр Льюіс Гэмілтан (7) |
Лідэр (канструктар) | Фэрары (14) |
Траса | |
Працягласьць кола | 4,361 км |
Працягласьць гонкі | 305,270 км |
Колькасьць колаў | 70 |
Сэзон 2023 году | |
Поўл-пазыцыя |
|
Подыюм |
|
Найхутчэйшае кола |
|
Вонкавыя спасылкі | |
gpcanada.ca (фр.) (анг.) | |
Першыя Гран-пры Канады ўваходзілі ў наваствораны Канадзкі чэмпіянат спартовых аўтамабіляў(d) і ладзіліся на трасе Маспорт-Парк пад Таронта. У 1966 року тут адбыўся Канадзка-амэрыканскі кубак выкліку(d), а з наступнага году далучылася і Формула-1. Пераможцам першай формульнай гонкі стаў Джэк Брэбэм. Гонкі пачаргова ладзіліся на Маспорт-Парку і Мон-Трамблене ў Квэбэку (тут у 1968 і 1970).
Гонка 1969 року ў Маспорт-Парку запомнілася ўнікальным выпадкам. Джэкі Ст’юарт (Матра) спаборнічаў за лідэрства з Жакі Іксом (Брэбэм) да 33-га кола, на якім яны ў чацьверты раз дагналі адсталага Эла Піза. Пры спробе абгону Ікс сутыкнуўся з Ст’юартам, і апошні выбыў з гонкі. Жакі Ікс жа здолеў працягнуць і даехаў да фінішу. Кен Тырэл падаў скаргу, і Эла Піза на безнайдзейна састарэлым Клаймакс-Стрэйт-4(d) дыскваліфікавалі, калі ён не праехаў і паловы дыстанцыі. Ён застаецца адзіным гоначнікам у гісторыі Формулы, дыскваліфікаваным за надта павольную язду.
З 1971 року трасу Мон-Трамблен выключылі з ратацыі з прычынаў бясьпекі. Гран-пры 1977 року, на якім між іншага дэбютаваў францускі канадзец Жыль Вільнёў, узьняла пытаньне бясьпекі і на трасе ў Маспорт-Парку. Падчас трэніровачных заездаў брытанскі гоначнік Ен Эшлі ў балідзе Гескет пераляцеў цераз агароджу і ўрэзаўся ў тэлевышку; ён атрымаў сур’ёзныя траўмы і на гэтым скончыў кар’еру ў Формуле. У той жа дзень Ёхэн Мас на Макларэне таксама ўдарыўся ў адбойнік. Пасьля гэтага Гран-пры было перанесенае на ўручную насыпаны востраў Нотр-Дам у Манрэалі і ладзілася з 1978 амаль бесьперапынна, за выняткам скасаваных чатырох гадоў.
Першым пераможцам у Квэбэку стаў ягоны ўраджэнец Жыль Вільнёў на Фэрары. У 1982 року канадзец загінуў падчас кваліфікацыі Гран-пры Бэльгіі, і ўжо празь некалькі тыдняў трасе ў Квэбэку было нададзенае ягонае імя. Вільнёў-старэйшы застаецца адзіным канадцам, які перамагаў у нацыянальным Гран-пры. Сама ж гонка ў Канадзе скончылася яшчэ адным трагічным інцыдэнтам: на старце заглух паплечнік Жыля Дыд’ё Пірані, які займаў першую пазыцыю. Сьпярша стаячую «Фэрары» зачапіў бразыльскі гоначнік «Марчу» Рауль Бойзэл. Закруціўшыся, ён зачапіў баліды Элізэа Салязара і Ёхэна Маса, аднак уся тройка ня мела вялікіх пашкоджаньняў. Калі здавалася, што старт абышоўся без сур’ёзных наступстваў, італьянец Рыкарда Палецьці на хуткасьці 180 км/г уляцеў у балід Пірані, разьбіўшы сваю «Азэлу». На выратаваньне да яго пасьпелі Дыд’ё Пірані і лекар МФА Сыд Ўоткінс, ды ў гэты час выбухнуў паліўны бак аўтамабілю. Ратаўнікі паўгадзіны не маглі дастаць пілёта з кабіны, і ён сканаў ад атрыманых ранаў у шпіталі.
З 1993 року Гран-пры Канады засталося адзіным этапам чэмпіянату Формулы-1 у Паўночнай Амэрыцы, што паспрыяла ягонай папулярнасьці. Зь перапынкамі ў 2001—2007 роках яно заставалася адзіным да 2011 року.
Гран-пры 2001 року стала першым у гісторыі Формулы-1, дзе першыя два месцы занялі браты — Ральф і Міхаэль Шумахэры. Праз два гады яны паўтарылі гэты посьпех.
У 2009 року Гран-пры Канады выключылі з календара чэмпіянату, і ўпершыню з 1958 року Паўночная Амэрыка засталася бяз гонак Формулы-1. Пасьля абнаўленьня трасы яна вярнулася на наступны год. Гран-пры 2011 року стала найдаўжэйшай дагэтуль гонкай Формулы-1: праз залевы яна спынялася на некалькі гадзінаў.
На Гран-пры Канады 2013 году здарылася першая сьмерць у Формуле-1 за апошнія 12 гадоў. Падчас прыбіраньня аварыйнага «Заўбэру» Эстэбана Гут’ерэса трыццацівасьмігадовага Марка Робінсана пераехаў эвакуатар; маршалак трасы сканаў у шпіталі.
На трасу нярэдка выбягаюць мясцовыя грызуны. У 1990 року Алесандра Наньніні зьбіў гофера, пашкодзіўшы сабе кола. У 2007 року лясны сурок перашкодзіў трэніроўцы Ральфа Шумахэра, а ў часе гонкі Энтані Дэвідсан, едучы трэцім, зьбіў іншага сурка і быў вымушаны заехаць на замену пярэдняга крыла. У 2018 року Раман Гражан пашкодзіў пярэдняе крыло ў 2-й трэніроўцы, зьбіўшы сурка. У 2022 року сурка зьбіў падчас 3-й трэніроўкі Нікаля Лятыфі.
Апошні паварот трасы імя Жыля Вільнёва іранічна назвалі «Сьцяной чэмпіёнаў» пасьля таго, як там у 1999 року разьбіліся тры чэмпіёны сьвету: Дэйман Гіл, Міхаэль Шумахэр ды Жак Вільнёў. Сюды ж можна залічыць і Рыкарда Зонту, які ў той час быў дзейным чэмпіёнам гонак FIA GT. У пазьнейшыя гады ў гэтым месцы траплялі ў аварыі чэмпіёны КАРТу Хуан Паблё Мантоя; Формулы Рэно 3.5 Карляс Сайнс і Кевін Магнусэн; Формулы-1 Джэнсан Батан і Сэбастыян Фэтэль.
Ружовае тло азначае, што гонка не ўваходзіць у каляндар Чэмпіянату сьвету Формулы-1.
Рок | Гоначнік | Канструктар | Траса | Справаздача |
---|---|---|---|---|
1961 | Пітэр Раян | Лотас-Клаймакс | Маспорт Парк | Справаздача |
1962 | Матсэн Грэгары | Лотас-Клаймакс | Справаздача | |
1963 | Пэдра Радрыгес | Фэрары | Справаздача | |
1964 | Пэдра Радрыгес | Фэрары | Справаздача | |
1965 | Джым Гол | Шапараль-Шэўрале | Справаздача | |
1966 | Марк Донаг’ю | Лола-Шэўрале | Справаздача | |
1967 | Джэк Брэбэм | Брэбэм-Рэпка | Маспорт Парк | Справаздача |
1968 | Дэні Гальм | Макларэн-Форд | Мон-Трамблен | Справаздача |
1969 | Жакі Ікс | Брэбэм-Форд | Маспорт Парк | Справаздача |
1970 | Жакі Ікс | Фэрары | Мон-Трамблен | Справаздача |
1971 | Джэкі Ст’юарт | Тырэл-Форд | Маспорт Парк | Справаздача |
1972 | Джэкі Ст’юарт | Тырэл-Форд | Справаздача | |
1973 | Пітэр Рэўсан | Макларэн-Форд | Справаздача | |
1974 | Эмэрсан Фітыпальдзі | Макларэн-Форд | Справаздача | |
1975 | Ня ладзілася | |||
1976 | Джэймз Гант | Макларэн-Форд | Маспорт Парк | Справаздача |
1977 | Джодзі Шэктэр | Ўульф-Форд | Справаздача | |
1978 | Жыль Вільнёў | Фэрары | Траса Нотр-Даму | Справаздача |
1979 | Алан Джонз | Ўільямз-Форд | Справаздача | |
1980 | Алан Джонз | Ўільямз-Форд | Справаздача | |
1981 | Жак Ляфіт | Ліж’е-Матра | Справаздача | |
1982 | Нэльсан Піке | Брэбэм-BMW | Аўтадром імя Жыля Вільнёва | Справаздача |
1983 | Рэнэ Арну | Фэрары | Справаздача | |
1984 | Нэльсан Піке | Брэбэм-BMW | Справаздача | |
1985 | Мікеле Альбарэта | Фэрары | Справаздача | |
1986 | Найджэл Мэнсэл | Ўільямз-Хонда | Справаздача | |
1987 | Ня ладзілася з прычыны спонсарскіх звадаў | |||
1988 | Айртан Сэна | Макларэн-Хонда | Аўтадром імя Жыля Вільнёва | Справаздача |
1989 | Т’еры Бутсэн | Ўільямз-Рэно | Справаздача | |
1990 | Айртан Сэна | Макларэн-Хонда | Справаздача | |
1991 | Нэльсан Піке | Бэнэтан-Форд | Справаздача | |
1992 | Гергард Бэргер | Макларэн-Хонда | Справаздача | |
1993 | Ален Прост | Ўільямз-Рэно | Справаздача | |
1994 | Міхаэль Шумахэр | Бэнэтан-Форд | Справаздача | |
1995 | Жан Алезі | Фэрары | Справаздача | |
1996 | Дэйман Гіл | Ўільямз-Рэно | Справаздача | |
1997 | Міхаэль Шумахэр | Фэрары | Справаздача | |
1998 | Міхаэль Шумахэр | Фэрары | Справаздача | |
1999 | Міка Хякінэн | Макларэн-Мэрсэдэс | Справаздача | |
2000 | Міхаэль Шумахэр | Фэрары | Справаздача | |
2001 | Ральф Шумахэр | Ўільямз-BMW | Справаздача | |
2002 | Міхаэль Шумахэр | Фэрары | Справаздача | |
2003 | Міхаэль Шумахэр | Фэрары | Справаздача | |
2004 | Міхаэль Шумахэр | Фэрары | Справаздача | |
2005 | Кімі Райкэнэн | Макларэн-Мэрсэдэс | Справаздача | |
2006 | Фэрнанда Алёнса | Рэно | Справаздача | |
2007 | Льюіс Гэмілтан | Макларэн-Мэрсэдэс | Справаздача | |
2008 | Робэрт Кубіца | BMW Заўбэр | Справаздача | |
2009 | Ня ладзілася | |||
2010 | Льюіс Гэмілтан | Макларэн-Мэрсэдэс | Аўтадром імя Жыля Вільнёва | Справаздача |
2011 | Джэнсан Батан | Макларэн-Мэрсэдэс | Справаздача | |
2012 | Льюіс Гэмілтан | Макларэн-Мэрсэдэс | Справаздача | |
2013 | Сэбастыян Фэтэль | Рэд Бул-Рэно | Справаздача | |
2014 | Даніель Рык’ярда | Рэд Бул-Рэно | Справаздача | |
2015 | Льюіс Гэмілтан | Мэрсэдэс | Справаздача | |
2016 | Льюіс Гэмілтан | Мэрсэдэс | Справаздача | |
2017 | Льюіс Гэмілтан | Мэрсэдэс | Справаздача | |
2018 | Сэбастыян Фэтэль | Фэрары | Справаздача | |
2019 | Льюіс Гэмілтан | Мэрсэдэс | Справаздача | |
2020 — 2021 |
Ня ладзілася праз пандэмію COVID-19 | |||
2022 | Макс Вэрстапэн | Рэд Бул-Рэд Бул | Аўтадром імя Жыля Вільнёва | Справаздача |
2023 | Макс Вэрстапэн | Рэд Бул-Хонда | Справаздача | |
Крыніцы:[1][2] |
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.