вёска ў Нараўлянскім раёне Гомельскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Гало́ўчыцы[1] — вёска ў Беларусі. Цэнтар сельсавету ў Нараўлянскім раёне Гомельскай вобласьці.
Галоўчыцы | |
трансьліт. Haloŭčycy | |
Дата заснаваньня: | перад 1585 годам |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Гомельская |
Раён: | Нараўлянскі |
Сельсавет: | Галоўчыцкі |
Насельніцтва: |
|
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 2355 |
Паштовы індэкс: | 247816 |
СААТА: | 3238808021 |
Нумарны знак: | 3 |
Геаграфічныя каардынаты: | 51°43′9″ пн. ш. 29°19′58″ у. д. |
± Галоўчыцы | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Як бы не ўпершыню вёска Галоўчыцы згаданая сярод добраў смаленскага ваяводы Філона Кміты Чарнабыльскага ў лісьце ад 24 верасьня 1585 году. Тады настаяцель антонаўскай царквы Зьвеставаньня Найсьвяцейшай Багародзіцы Сэбасьцян Пашкевіч займеў ад пана ваяводы права на штогадовае атрыманьне ад жыхароў Антонава, Смалегавічаў, Завайці і Галоўчыцаў па паўвядра жыта і па пяць вёдраў мёду прэснага з кожнага дыму. Але ў самыя ўгодзьдзі названых сёлаў сьвятар уступацца ня мусіў. У Галоўчыцах на той час налічвалася 23 дымы[2].
Названыя Галоўчыцы ў судовым дэкрэце ад 26 ліпеня 1604 году[a], складзеным паводле скаргі пана Будылы да суседа пана Лукаша Сапегі. Падаўца абвінаваціў пазванага ў насланьні падданых зь вёсак Галоўчыцы і Дзямідавічы маёнтку Антонава на вёску Дабрынь пацярпелага і забраньне адтуль збожжа, авечак, валоў, коней[4].
У 1627 годзе Андрэй Сапега за 3 500 злотых саступіў «wieczystem prawem» ленныя добры Антонаў з аднайменнай вёскай, а таксама Дзямідавічамі, Карпавічамі, паловай Галоўчыцаў і іншымі ў Мазырскім павеце пану Юзафу Корсаку, старосьце дзісьненскаму[5].
5 траўня 1659 году, калі ішла цяжкая вайна паміж Рэччу Паспалітай і Масковіяй, кароль Ян Казімер пацьвердзіў вялебнаму Феафану Крэхавецкаму пасаду галавы Оўруцкай архімандрыі, атрыманую ад мітрапаліта Сыльвэстра Косава, а разам і валоданьне прыналежнымі да яе вёскамі Галоўчыцы і Дзямідавічы ў Мазырскім павеце. 12 верасьня 1682 году тое ж пацьвердзіў наступнаму архімандрыту вялебнаму Сыльвэстру Твароўскаму кароль Ян Сабескі[6].
Канвакацыйны сойм 1764 году прызнаў ленны маёнтак Нароўля зь вёскамі Антонаў, Галоўчыцы, Карпавічы, Мухаеды, Вуглы «y dalszemi wszystkiemi attynencyami» Рафала Алаізія Аскеркі, маршалка Мазырскага павету, яго дзедзічным уладаньнем[8].
У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) Галоўчыцы апынуліся ў межах Расейскай імпэрыі, ад 3 траўня 1795 году ў адноўленым Мазырскім павеце Менскага намесьніцтва, з 12 сьнежня 1796 губэрні, з 29 жніўня 1797 году далучаны да Рэчыцкага павету той самай Менскай губэрні.
У парэформавы пэрыя вёска Галоўчыцы адміністрацыйна належала да Нараўлянскай воласьці.
9 лютага 1918 году, яшчэ да падпісання Берасьцейскага міру з бальшавіцкай Расеяй (3 сакавіка), Нямеччына перадала паўднёвую частку Беларусі Украінскай Народнай Рэспубліцы. У адказ на гэта, 9 сакавіка Другой Устаўной граматай тэрыторыя абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Галоўчыцы ў складзе Нараўлянскай воласьці, аднак, апынуліся ў часова створанай 15 чэрвеня Палескай губэрні з цэнтрам у Рэчыцы, з кастрычніка — у Мазыры. З 18 траўня тут дзейнічала «варта Украінскай Дзяржавы» гэтмана Паўла Скарападзкага[9].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.