From Wikipedia, the free encyclopedia
Сыльвэстар (свецкае імя Стэфан Адамавіч Косаў; канец XVI ст., Жаробічы, Віцебскае ваяводзтва, Рэч Паспалітая — 13 (23) красавіка 1657, Кіеў) — праваслаўны япіскап, багаслоў, пэдагог, пісьменьнік-палеміст Рэчы Паспалітай. Галава Кіеўскай мітраполіі, мітрапаліт Кіеўскі, Галіцкі і ўсяе Русі. Экзарх Канстантынопальскага патрыярха.
Сыльвэстар Косаў | |
Мітрапаліт Кіеўскі, Галіцкі і ўсяе Русі | |
---|---|
1657 — 1663 | |
Царква | Канстантынопальская праваслаўная царква |
Абшчына | Кіеўская мітраполія |
Папярэднік | Пётар Магіла |
Наступнік | Дыянісі Балабан |
Япіскап Магілёўскі, Амсьціслаўскі і Аршанскі | |
жнівень 1635 — 18 студзеня 1649 | |
Царква | Канстантынопальская праваслаўная царква |
Абшчына | Кіеўская мітраполія |
Папярэднік | Ёсіф Бабрыковіч |
Наступнік | Ігнаці Аксяновіч-Старушыч |
Адукацыя | |
Дзейнасьць | сьвятар, пісьменьнік |
Нарадзіўся | канец XVI ст. Жаробічы, Віцебскае ваяводзтва, Рэч Паспалітая |
Памёр | 13 (23) красавіка 1657 Кіеў |
Бацька | Адам Косаў |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Нарадзіўся на Віцебшчыне ў праваслаўнай сям’і гродзкага пісара Адама Косава. Род Косаваў належаў да незаможнай беларускай шляхты[1].
Пачатковую адукацыю атрымаў у Віленскай брацкай школе, дзе выявіў рэдкую схільнасьць да навукі. Вышэйшую адукацыю ў галіне філязофіі, рыторыкі і граматыкі атрымаў у каталіцкіх школах — Люблінскай езуіцкай калегіі і Замойскай акадэміі. Імаверна, вучыўся таксама ў Оламаўцы і Вене[2]. Пасьля вяртаньня ў Вільню, у канцы 1620-х распачаў пэдагагічную дзейнасьць у брацкай школе пры манастыры сьв. Духа, дзе стаў выкладчыкам рыторыкі і тэалёгіі. У 1631 прыехаў у Львоў, выкладаў у Львоўскай брацкай школе ва Ўсьпенскай царкве. Летам гэтага году сустрэўся зь пячорскім архімандрытам Пятром Магілам, які запрасіў яго ў Кіеў. У 1632 заняў пасаду прэфэкта і выкладчыка рыторыкі ў ляўрскай (магілянскай) і брацкай кіеўскіх школах. Пасьля ад’езду рэктара брацкай школы Тамаша Яўлевіча з Кіева ў Магілёў, узначаліў ужо аб’яднаную Кіева-Магілянскую калегію, у якой стаў прафэсарам. Адначасова кіраваў брацкай школай у Віньніцы. Уваходзіў у г. зв. «Магілянскі гурток» — задзіночаньне выбітных кіеўскіх гуманістаў.
З 1633 — архімандрыт Кіева-Пячорскай лаўры, з 1635 году — япіскап Амсьціслаўскі, Аршанскі і Магілёўскі, з 1647 — мітрапаліт Кіеўскі, Галіцкі і ўсяе Русі. Канфліктаваў з полацкім і віцебскім уніяцкім арцыбіскупам Антонам Сялявам.
У сьнежні 1648 мітрапаліт Сыльвэстар ўрачыста прывітаў Багдана Хмяльніцкага пры яго ўезьдзе ў Кіеў.
Да зьяднаньня з Масквой (1654) Сыльвэстар Косаў ставіўся непрыхільна, быў таксама супраць безагляднага паразуменьня з Польшчай. Адстойваў незалежнасьць Праваслаўнай царквы Рэчы Паспалітай і яе знаходжаньня ў юрысдыкцыі Канстантынопальскага патрыярха.
Памёр у красавіку 1657.
Літаратурная спадчына С. Косава даволі значная. На старонках сваіх твораў ён прадставіў і абгрунтаваў адметную канцэпцыю гістарычна-культурнай арыентацыі Праваслаўя.
У 1635 ён выдаў на польскай мове пропаведзь, напісаную ў двух варыянтах, празаічным — «Cherubin przy akcie pogrzebnym... ojca Jozepha Bobrykowecza» і вершаваным — «Echo zalu na glos lamentuecego... Iozepha Bobrykowicza». У тым жа годзе апублікаваў «Патэрыкон, або Зборнік жыцьцяў сьвятых пячорскіх айцоў», які пазьней двойчы перавыдаваўся на царкоўнаславянскай мове: у 1661 і 1678 гг. Таксама ў гэтым годзе апублікаваў і выдаў у Кіеве гісторыка-публіцыстычны твор «Экзэгезіс».
Іншыя сачыненьні мітрапаліта Сыльвэстра: «Аб сямі сакрамэнтах» (першае куцеінскае выданьне 1638) і «Дыдаскалія» (1637).
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.