бразыльскі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia
Вінісіюс Жузэ Пайкшан дэ Алівэйра Жуніяр (па-партугальску: Vinícius José Paixão de Oliveira Júnior; нар. 12 ліпеня 2000 году) — бразыльскі футбаліст, нападнік гішпанскага клюбу «Рэал» і нацыянальнай зборнай Бразыліі. Зважаецца адным з найлепшых гульцоў у сьвеце. Вядомы сваім тэмпам і здольнасьцю весьці мяч.
Вінісіюс Жуніяр | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 12 ліпеня 2000[1][2] (24 гады) | |
Рост | 176 см | |
Вага | 73 кг | |
Пазыцыя | флянгавы паўабаронца, паўабаронца | |
Клюбная інфармацыя | ||
Клюб | Рэал Мадрыд | |
Нумар | 7 | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2017—2018 2018— |
Фламэнгу Рэал Мадрыд |
37 (7) 189 (57) |
Зборныя | ||
2019— | Бразылія | 37 (5) |
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі |
Вінісіюс пачынаў у філію акадэміі «Фламэнгу», якая месьцілася ў ягоным родным Сан-Гансалу. Сям’я хлопчыка нават атрымлівала фінансавую дапамогу, бо паходзіў Вінісіюс зь беднай сям’і[3]. Спачатку хлопец гуляў у футзал, але хутка кіраўніцтва запрыкмеціла талент Вінісіюса і перавала яго да футбольнай сэкцыі. Дэбютаваў спартовец у прафэсійным футболе за «Фламэнгу» 13 траўня 2017 году, калі выйшаў на замену на 82-й хвіліне Сэрыі А супраць «Атлетыку Мінэйру»[4]. Ужо праз два дні па дэбюце гулец склаў новы кантракт з клюбам, што падвысіла ягоны заробак і павялічылася суму за трансфэр гульца з 30 мільёнаў да 45 мільёнаў эўра[5]. Ужо напрыканцы месяца мадрыдзкі «Рэал» дамовіўся з бразыльцамі аб набыцьці таленавітага нападніка. Пры гэтым хлопец мусіў далучыцца да «сьметанковых» толькі 12 ліпеня 2018 году, у дзень свайго 18-годзьдзя. Тым часам Вінісіюс забіў свой першы гол у кашулі «Фламэнгу» 10 жніўня 2017 году ў матчы Паўднёваамэрыканскага кубка супраць чылійскага клюбу «Палестына».
20 ліпеня 2018 году нападнік быў афіцыйна прадстаўлены ў якасьці гульца «Рэалу»[6]. Запачаткаваў выступы ў складзе гішпанскага клюбу 29 верасьня, выйшаўшы на замену на 87-й хвіліне матчу супраць мадрыдзкага «Атлетыка»[7]. 31 кастрычніка Вінісіюс згуляў матч Кубка Гішпаніі супраць «Малільлі», у якім адзначыўся галявымі перадачамі на Марка Асэнсіё і Альвара Адрыясолю, дзякуючы чаму быў абраны гульцом матчу[8]. Свой першы гол забіў 3 лістапада ў матчы супраць «Вальядаліду»[9]. 1 сакавіка 2020 году Вінісіюс адзначыўся голам у матчы Клясыка супраць «Барсэлёны»[10].
Вінісіюс пачаў сэзон 2021—2022 гадоў, забіўшы чацьверты гол «Рэалу» ў выязной пераможнай сустрэчы зь лікам 4:1 над «Алявэсам» у першым туры Ля Лігі. 22 жніўня гулец учыніў галявы дубль у матчы супраць «Левантэ» (3:3), выйшаўшы з лаўкі запасных[11]. 30 кастрычніка гулец зноў двойчы ўлучыў мяч у браму «Эльчэ», што дапамагло клюбу здабыць перамогу зь лікам 2:1[12]. 12 траўня 2022 году бразылец зрабіў хет-трык у матчы супраць «Левантэ», а сустрэча скончылася зь лікам 6:0. 28 траўня 2022 году, дзякуючы адзінаму голу Вінісіюса, «Рэал» сьвяткаваў перамогу ў Лізе чэмпіёнаў. Па заканчэньні сэзону 2021—2022 гадоў Вінісіюс стаў другім бамбардзірам «сьметанковых» ува ўсіх турнірах пасьля Карыма Бэнзэма[13]. У наступным бразылец замацаваўся ў асноўным складзе каманды, стварыўшы зь земляком Радрыгу і французам Бэнзэмой атакуючую тройцу. Пасьля таго, як з каманды зышоў Эдэн Азар, бразылец прыдбаў сабе кашулю з нумарам 7. У жніўні 2023 году нападнік атрымаў траўму сьцягна, што вымусіла яго прапусьціць месяц. 31 кастрычніка 2023 году мадрыдзкі «Рэал» абвесьціў, што падоўжыў кантракт зь Вінісіюсам да 30 чэрвеня 2027 году[14][15]. 14 студзеня 2024 году гулец зрабіў хет-трык у пераможным матчы супраць «Барсэлёны» ў фінале Супэркубка Гішпаніі[16]. Вырашальнымі сталі галы Вінісіюса ў паўфінале Лігі чэмпіёнаў супраць «Баварыі». Як і два гады таму бразылец зноў адзначыўся ў фінале Лігі чэмпіёнаў, улучыўшы адзін з двух галоў у браму дортмундзкай «Барусіі»[17].
Вінісіюс пачаў прыцягвацца яшчэ да зборнай Бразыліі (да 15 гадоў), дзе няблага выступаў. Пасьля гуляў за зборныя іншых узростаў, заўсёды вылічаючыся сярод партнэраў па камандзе. 28 лютага 2019 году гулец упершыню быў выкліканы да шыхтаў нацыянальнай зборнай Бразыліі на таварыскія матчы супраць зборных Панамы і Чэхіі[18], аднак праз траўму ў матчах удзелу ня браў. Нападнік таксама быў выключаны з складу зборнай на Кубак Амэрыкі 2019 году[19]. Свой першы матч у складзе зборнай згуляў толькі 10 верасьня, калі на 70-й хвіліне зьявіўся на пляцоўцы ў сустрэчы супраць зборнай Пэру[20]. Гулец узяў удзел у хатнім розыгрышы Кубка Амэрыкі 2021 году, дакрочыўся з зборнай да фіналу, дзе бразыльцы саступілі зборнай Аргентыны. Свой першы гол забіў 24 сакавіка 2022 году ў адборачным матчы да чэмпіянату сьвету супраць зборнай Чылі[21]. На чэмпіянаце сьвету 2022 году ўжо быў адным з ключавых футбалістаў каманды, забіўшы гол ў матчы 1/8 фіналу ў браму зборнай Рэспублікі Карэі. 26 сакавіка 2024 году ўпершыню выйшаў на поле ў якасьці капітана зборнай у таварыскім матчы супраць зборнай Гішпаніі[22].
«Рэал»:
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.