Вінцэнці Бучынскі

беларускі філёзаф і багаслоў, пісьменьнік і літаратурны крытык From Wikipedia, the free encyclopedia

Вінцэнці Бучынскі (1789, цяпер Віцебская вобласьць, Беларусь — 1853, Лёвэн, Бэльгія) — беларускі філёзаф і багаслоў, пісьменьнік і літаратурны крытык.

Хуткія факты Дата нараджэньня, Месца нараджэньня ...
Вінцэнці Бучынскі
Дата нараджэньня 17 сакавіка 1789
Месца нараджэньня Полацкае ваяводзтва, Вялікае Княства Літоўскае, Рэч Паспалітая
Дата сьмерці 29 сакавіка 1853
Месца сьмерці Лёвэн, Бэльгія
Месца вучобы
  • Полацкая езуіцкая акадэмія[d] (1818)[1]
Занятак пісьменьнік, філёзаф, каталіцкі сьвятар, настаўнік
Месца працы
Школа/традыцыя Полацкая езуіцкая акадэмія
Пэрыяд 1-я палова ХІХ стагодзьдзя
Асноўныя зацікаўленасьці лёгіка, мэтафізыка, этыка
Закрыць

Доктар багаслоўя (1818). Прафэсар філязофіі Полацкай езуіцкай акадэміі і стваральнік-рэдактар 1-га ў Беларусі літаратурна-навуковага часопісу «Полацкі штомесячнік» (1818—1820). Выдаў 3-томныя «Філязофскія разважаньні» (1843—1844, Вена) пра лёгіку, мэтафізыку і этыку. Прафэсар Лёвэнскага каталіцкага ўнівэрсытэту ў Бэльгіі (1848—1853).

Жыцьцяпіс

20 студзеня 1805 году ўступіў у Таварыства Ісуса ў Дынабургу (Віцебская губэрня) і прайшоў выпрабаваньне паслушнікам. У 1805—1807 гадох навучаўся ў Полацкім езуіцкім калегіюме, дзе атрымаў ступеню магістра філязофіі і пачаў выкладаць[3]. З 1809 году выкладаў паэтыку і рыторыку ў Амсьціслаўскім і Віцебскім езуіцкіх калегіюмах[4]. У 1814 годзе стаў сьвятаром. У 1815—1818 гадох прайшоў курс багаслоўя ў Полацкай езуіцкай акадэміі, дзе атрымаў ступеню доктара багаслоўя. З 1818 году быў прафэсарам філязофіі Полацкай езуіцкай акадэміі на факультэце вольных, філязофскіх, натуральных i гуманітарных навук, дзе выкладаў натуральнае права, палітычную эканомію i статыстыку да закрыцьця акадэміі ў 1820 годзе[3]. У 1818 годзе стварыў 1-ы ў Беларусі літаратурна-навуковы часопіс «Полацкі штомесячнік» і быў ягоным рэдактарам да закрыцьця ў 1820 годзе[4]. Выдаў у часопісе сваё «Гістарычнае дасьледаваньне аб слушнасьці прысуду, паводле якога быў распушчаны ордэн тампліераў». У 1818 годзе тамсама ананімна выказаў заўвагі ў адказ на палеміку прафэсароў Віленскага ўнівэрсытэту наконт паэмы Нікодама Мусьніцкага «Палтава» 1803 году, выдадзенай у Полацку. Друкаваў у часопісе зьвесткі пра насельніцтва Полацка і Полацкага павету[3].

У 1821 годзе пераехаў на Галічыну ў Аўстрыйскую імпэрыю[4]. У 1821—1834 гадох выкладаў філязофію ў Цярнопальскім езуіцкім калегіюме (Каралеўства Галічыны і Ўладзімерыі(uk); цяпер Украіна), а ў 1834—1835 гадох — багаслоўе ў калегіюме ў Новым Сончы (Каралеўства Галічыны і Ўладзімерыі; цяпер Польшча). У 1835 годзе пераехаў у аўстрыйскае Герцагства Штырыя, дзе да 1837 году выкладаў філязофію з Грацы. У 1837—1848 гадох працягнуў выкладаць філязофію ў Лінцы (Эрцгерцагства Аўстрыя)[3]. У 1843—1844 гадох выдаў у Вене 3-томныя «Філязофскія разважаньні» на лаціне[4] (па томе: лёгіка, мэтафізыка, этыка), у якіх у якасьці ілюстрацыйных прыкладаў выкарыстоўваў гісторыю Вялікага Княства Літоўскага і Польшчы. З 1848 году выкладаў у Лёвэнскім каталіцкім унівэрсытэце (Бэльгія)[5]. Пакінуў рукапісныя працы па гісторыі Беларусі і Польшчы, рэлігійнага жыцьця і філязофіі[4].

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.