Remove ads
беларускі культуроляг From Wikipedia, the free encyclopedia
Ві́ктар Іва́навіч Дарашке́віч (9 чэрвеня 1949, Цёмнае Балота, цяпер Сасновы Бор, Шчучынскі раён — 12 кастрычніка 2003) — беларускі літаратуразнавец, крытык, тэкстоляг, перакладчык-лацініст, культуроляг. Кандыдат філялягічных навук (1977).
Віктар Дарашкевіч | |
Дата нараджэньня | 9 чэрвеня 1949 |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Дата сьмерці | 12 кастрычніка 2003 (54 гады) |
Месца сьмерці | |
Месца пахаваньня | |
Месца вучобы | |
Занятак | літаратуразнаўца, літаратурны крытык, тэкстолаг, перакладнік |
Навуковая сфэра | літаратуразнаўства |
Месца працы | |
Навуковая ступень | кандыдат філялягічных навук[d] |
Узнагароды | |
Сайт | knihi.com/Viktar_Daraski… |
Нарадзіўся ў вёсцы Цёмнае балота ў сялянскай сям’і. Скончыў сярэднюю школу ў мястэчку Астрына. У 1971 годзе скночыў БДУ, філялягічны факультэт. Пасьля працаваў настаўнікам. Ад 1971 да 1074 году вучыўся ў асьпірантуры Інстытуту літаратуры імя Янкі Купалы. У 1977 годзе абараніў дысэртацыю на сашукальніцтва навуковай ступені кандыдата філялягічных навук (шыфр спэцыяльнасьці 10.01.03 — «Літаратура народаў краін замежжа»). Ад 1978 да 1982 году працаваў вучоным сакратаром па каардынацыі навуковай дзейнасьці ў Прэзыдыюме АН БССР. У 1980 годзе падрыхтаваў да друку паэму «Песьня пра зубра». Ад 1982 г. — старэйшы навуковы супрацоўнік Інстытуту літаратуры імя Янкі Купалы АН БССР[1]. Зрабіў унёсак у дасьледаваньне жыцьця і дзейнасьці Францыска Скарыны, у 1982 годзе разам зь Яўгенам Неміроўскім падрыхтаваў да друку Зборнік дакументаў і матэрыялаў, датычных Францыска Скарыны[2]. У 1985 годзе пераклаў «Слова пра паход Ігараў» на беларускую мову, пераклад апублікаваны ў 1989 годзе. Сышоў зь інстытуту ў 1990 годзе[3]. Загінуў пры пажары[4].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.