украінскі футбольны клюб From Wikipedia, the free encyclopedia
«Во́рскла» (па-ўкраінску: Ворскла) — украінскі футбольны клюб з гораду Палтавы. Заснаваны ў 1955 годзе. Уладальнік Кубка Украіны (2009).
Ворскла | |
Поўная назва | ФК «Ворскла» Полтава |
---|---|
Заснаваны | 1955 |
Горад | Палтава, Украіна |
Стадыён |
Ворскла Умяшчальнасьць: 24 795 |
Кіраўнік | Канстанцін Жавага[d] |
Галоўны трэнэр | |
Чэмпіянат | Прэм’ер-ліга |
· 2023—2024 | 9 месца |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы vorskla.com.ua (укр.) (анг.) |
У 1955 годзе ў Полтаве была створаная каманда «Калгасьнік», які меў на мэце быць прадстаўніком Палтаўшчыны і спартовага таварыства «Колас». Сярод запрошаных гульцоў мясцовых футбалістаў было небагата, а найлепшым сярод палтавянаў быў брамнік Станіслаў Басюк. Першым трэнэрам каманды быў прызначаны Канстанцін Скрыпчанка, які за час гульнявой кар’еры быў вядомым брамнікам кіеўскага «Дынама» і данецкага «Стаханаўца». Першыя два гады дружына брала ўдзел у чэмпіянаце Ўкраіны сярод камандаў фізычнае культуры, а ў 1956 годзе «Калгасьнік» здабыў Кубак УССР, перамогшы «Машынабудаўнік» у фінале. Такі посьпех падштурхнуў кіраўніцтва клюбу да таго, каб узяць удзел у усесаюзных спаборніцтвах у клясе Б.
Заявіўшыся ў чэмпіянат СССР клясы Б, клюб правёў у лізе каля 11 сэзонаў. Галоўнай зоркай першых сэзонаў стаў нападнік Яўген Залатухін, але ў 1962 годзе ён сышоў з каманды. У 1965 годзе назва клюбу зьмянілася на «Колас». У 1968 годзе новым назовам стаў «Сельбуд», а яшчэ праз год за клюбам была замацаваная назва «Будаўнік». У тым жа годзе за клюб некалькі матчаў правяла колішняя зорка данецкага «Шахтара» Юры Ананчанка. Пасьля рэарганізацыі савецкага футболу ў 1971 годзе каманда была сталым удзельнікам украінскае зоны Другой лігі. Сэзон за клюб правёў беларус Віталь Старухін, які пазьней стаў сапраўднай зоркай данецкага «Шахтара». У 1973 годзе каманда зноў пачала менавацца «Колас». Каманда разьвіталася з статусам каманды майстроў у 1982 годзе, калі палтаўская дружына заняла апошняе 24 месца ў 6-й зоне Другой лігі. Каманда перастала існаваць, а большасьць гульцоў накіраваліся да «Каапэратару», які браў удзел у аматарскім чэмпіянаце Украіны.
Узімку 1984 году галоўная каманда рэгіёну была адраджаная, але пад назвай «Ворскла». Кіраўніцтва клюбу здолела вярнуць гульцоў былога «Коласа», як то Юрыя Мармача, Івана Іванчанка, Уладзімера Пракапіненка і Юрыя Рэзьніка. На мэце ў каманды было вяртаньне ў Другую лігу чэмпіянату СССР. У сэзоне 1984 году палтаўскі клюб прабіўся да фінальнага турніру сярод дружынай фізычнае культуры, але клюб ня даў рады. Толькі ў 1986 годзе дружына здолела здабыць перамогу ў аматарскім першынстве і, такім чынам, прасунулася ў Другую лігу. Каб узмацніцца перад пачаткам сэзону да Палтавы вярнуўся Іван Шары, які абараняў колеры кіеўскага «Дынама» і адэскага «Чарнаморцу», а таксама брамнік Алег Маргун, які гуляў за «Таўрыю», «Шахтар» і маскавіцкае ЦСКА. «Ворскла» няблага выступала ў наступныя гады, гэтак у 1988 годзе каманда здабыла срэбра ў сваёй зоне, саступіўшы чэмпіёну «Букавіне» толькі 2 пункты.
|
|
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.